Переходный период

Общество

Штогод гаспадаркі рыхтуюцца да зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы. І акрамя традыцыйных мерапрыемстваў па замене састарэлага абсталявання, пафарбоўцы і нарошчванні запасу кармоў, хапае сіл і на вялікія работы.

Проста не было б куды ставіць нават сваю жывёлу СВК “Дземенцу”, не тое, што размяшчаць “кватэрантаў” з іншых гаспадарак, калі б не рэканструкцыя старых ферм. І вось сёлета там завяршаюцца работы на чарговым аб’екце – кароўніку.

Цялятнік у Ціханятах КУСГП “Арэхаўна” таксама пабудаваны даўно і сёлета прыкметна абнавіўся.

У “Глыбачанах” уласнымі сіламі год ад году ажывае па аднаму-двум жывёлагадоўчым памяшканні. Перароблена два кароўнікі на 400 месцаў, цяпер там свабодна пройдзе кормараздатчык, заменена даільнае і халадзільнае абсталяванне, рэканструяваны і цялятнік.

Кармавы стол, калі магчыма прымяненне “Гаспадара”, з’явіўся і на ферме Хадакова КУСГП “Дубраўка”. Наогул з дзевяці сельгаспрадпрыемстваў толькі “Дземенец” і “Селішча” пакуль не карыстаюцца кормараздатачнай машынай. Нямала папрацавала і будаўнічая брыгада “Ільюшынскага” па рамонце аднаго са старых кароўнікаў, што не ўпісваўся ў выгляд усяго ільюшынскага комплексу. З устаноўкай пяцітоннага халадзільніка ў КУСГП “Кублічы” гаспадарка не проста павысіла якасць здаваемага малака, але і атрымала “экстру”. Наогул менавіта дзеля яго – павышэння якасці канчатковай прадукцыі – і ўкладаюць гаспадаркі сродкі.

І калі на трох аб’ектах будаўнічыя работы яшчэ завяршаюцца, то большасць ферм не проста гатова, а ўжо прыняла сваіх утрыманцаў. Такі ранні перавод жывёлы на ўтрыманне абумоўлены асаблівасцямі лета. Пашы ў многіх пустыя ці з травой неналежнай якасці. А на фермах жывёла пераведзена на пераходны рацыён: зялёнка з палёў дапаўняецца сенажом з адкрытых ям. Тым больш што праблем з кармамі сёлета ў гаспадарак няма.

Т.ЖОЛАБАВА, галоўны спецыяліст райсельгасхарча.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *