Вакансии в Ушачском районе в июне

Общество

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з вакансіямі, якія існуюць зараз у раёне. Па інфармацыі сектара сацыяльна-працоўных адносін і занятасці, на пачатак чэрвеня свабодныя месцы былі ў 13 службах і арганізацыях Ушаччыны.

З наступленнем перыяду водпускаў і павелічэння наплыву адпачываючых значна ўзрасла колькасць вакансій у санаторыі “Лясныя азёры”: як і раней, там патрабуецца медыцынская сястра па масажы, а сярод новых прапаноў – інжынер па арганізацыі эксплуатацыі і рамонце будынкаў, інжынер-энергетык, кухонны рабочы, мыйшчык посуду, рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў. Па-ранейшаму не хапае спецыялістаў у медыцынскай галіне раёна – Ушацкая ЦРБ запрашае ўрачоў са спецыялізацыяй па гінекалогіі, лабараторнай дыягностыцы, фізіятэрапіі, стаматалогіі, кардыялогіі, загадчыкаў ФАПаў з кваліфікацыяй фельчараў ці медыцынскіх сясцёр (у Старасельскі і Слабадскі ФАПы), зубнога фельчара, лабарантаў (у Вялікадолецкую і Дубраўскую БСД), санітара (на Гарбаціцкі ФАП). Нямала вакансій зараз у лясгасе – галоўнага інжынера, вальшчыка лесу, леснікоў (ва ўсіх лясніцтвах), машыніста лесанарыхтоўчай машыны. Актуальнымі застаюцца вакансіі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. Так, КУСГП “Глыбачаны” запрашае на работу галоўнага ветэрынарнага ўрача, агранома, ветэрынарнага фельчара, галоўнага бухгалтара, заатэхніка; “Арэхаўна” – галоўнага заатэхніка, галоўнага эканаміста, аператара машыннага даення, трактарыстаў; “Кублічы” – галоўнага агранома; ААТ “Ільюшынскі” – галоўнага ветэрынарнага ўрача і ветэрынарнага ўрача, ветэрынарнага фельчара, вадзіцеля аўтамабіля, заатэхніка-селекцыянера, трактарыста-машыніста, начальніка вытворчага ўчастка “Ільюшына”; райветстанцыя – намесніка кіраўніка; УП “Сарочына” – заатэхніка, аператара па ветэрынарнай апрацоўцы жывёлы. Сярод заявак, пададзеных іншымі арганізацыямі раёна, – цясляр ПУП “Энертранс”; вадзіцель пагрузчыка, машыніст бульдозера, машыніст экскаватара ПМК-66; машыніст аўтагрэйдара, начальнік сектара (на час дэкрэтнага водпуску асноўнага работніка) ДРБУ-105; машыніст бульдозера і трактарыст прадпрыемства меліярацыйных сістэм.

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю вы можаце ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама па нумарах 2-78-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *