Как безопасно встретить праздники, напоминают спасатели во время проведения акции «Безопасный Новый Год!»

Cлужба-101 Профилактика и безопасность

У навагоднія і перадсвяточныя дні траўмы рознай ступені цяжкасці атрымліваюць дзясяткі беларусаў, узрастае і колькасць пажараў. Асвяжыць веды па бяспецы супрацоўнікі МНС дапамагаюць ушачанам у час традыцыйнай рэспубліканскай акцыі “Бяспечны Новы год!”.

На мінулым тыдні ўшацкія выратавальнікі правялі прафілактычныя мерапрыемствы з прадстаўнікамі “залатога ўзросту”. Рады былі гасцям і ўвазе жыхары аддзялення кругласутачнага прабывання для пажылых людзей і інвалідаў у аграгарадку Вяркуды, цікавай і змястоўнай атрымалася сустрэча з удзельнікамі хору народнага клуба “Ветэран”, а таксама ў сельскім клубе вёскі Матырына. Прадстаўнікі службы абмеркавалі з прысутнымі забарону выхаду на лёд, асноўныя правілы эксплуатацыі печаў і, канечне, як бяспечна ўпрыгожыць дом да Новага года. Нагадаем аб гэтым і нашым чытачам.

Для ёлкі выкарыстоўвайце толькі ўстойлівыя падстаўкі: крыжавіну ці вядро з пяском. Нельга ўстанаўліваць галоўны атрыбут Новага года ля ацяпляльных прыбораў і на праходах. Галінкі і верхавіна расліны не павінны дакранацца да сцен, столі, мэблі і іншых рэчаў. Не абкладайце лясную прыгажуню ватай. Карыстайцеся электрагірляндамі заводскага вырабу, лепш святлодыёднымі, яны ярчэй, эканамічней і небяспечней. Замену лямпачак трэба ажыццяўляць толькі пры адключэнні ад сеткі. Пры адсутнасці ў памяшканні людзей і падчас начнога адпачынку электрычныя прыборы павінны быць выключаны. Калі гірлянда ўсё ж загарэлася, трэба тэрмінова выцягнуць вілку з разеткі або адключыць электрычнасць у шчытку. Выведзіце з памяшкання людзей, выклічце выратавальнікаў па нумары 101. Калі ўзгаранне невялікае, паспрабуйце справіцца з ім самастойна: паваліце ёлку на падлогу, каб полымя не паднімалася ўгару, накрыйце шчыльнай тканінай, засыпце пяском ці выкарыстайце вогнетушыцель. Калі ёлка натуральная, можна для тушэння выкарыстоўваць ваду, калі ж штучная – ні ў якім разе: сінтэтычныя матэрыялы плавяцца і расцякаюцца, а вада распырскае падпаленыя кроплі і пашырыць плошчу гарэння.

Каб удзельнікі мерапрыемстваў адчулі наступленне святаў, своеасаблівы герой акцыі – Дзед Мароз у форме пажарнага – уручыў прысутным паштоўкі і памяткі пра бяспеку.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *