Тема недели: Президент Беларуси вручил премии «За духовное возрождение»

Общество

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня ўручыў прэміі «За духоўнае адраджэнне», спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва і прэміі «Беларускі спартыўны Алімп». Цырымонія адбылася ў Палацы Рэспублікі. У гэты вечар тут разгарнулася выстава-прэзентацыя дасягненняў і творчых прац лаўрэатаў.

Па выніках 2019 года прысуджаны пяць прэмій «За духоўнае адраджэнне». Імі адзначаны працоўныя калектывы і прадстаўнікі рэлігійных аб’яднанняў за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы. Сярод іх настаяцель прыхода храма святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны горада Мінска протаіерэй Іаан (Іван) Харашэвіч, Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў, калектывы Беларускай асацыяцыі шматдзетных бацькоў і археалагічнага музея «Бярэсце», аўтарскі калектыў у складзе акадэміка-сакратара аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандра Кавалені, галоўнага рэдактара прадпрыемства «Белкартаграфія» Галіны Ляхавай, дырэктара Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі Вячаслава Насевіча.

За выдатныя дасягненні ў сферах прафесійнага мастацтва, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, навучання і патрыятычнага выхавання творчай моладзі, дабрачыннай дзейнасці, што атрымалі грамадскае прызнанне, прысуджана 10 спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва. Сярод удастоеных гэтай узнагароды калектывы Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва, Брэсцкага гарадскога цэнтра культуры, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі і Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу.

Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта «Беларускі спартыўны Алімп» 2019 года ўдастоены галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 5» Павел Булацкі, спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды па скачках на батуце Уладзіслаў Ганчароў, старшы трэнер нацыянальнай каманды па сучасным пяцібор’і Васіль Гулевіч. Узнагарода ім прысуджана за актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, развіцці фізкультурна-спартыўных традыцый, якія садзейнічаюць фарміраванню гарманічнай асобы.

Акрамя асноўнай тэмы мерапрыемства А.Лукашэнка ў сваім выступленні спыніўся і на некаторых іншых злабадзённых, у прыватнасці аб перагаворах Беларусі і Расіі па цэнах на энерганосьбіты. Той кошт, які прапанавалі нашай краіне на 2020 год, нас не задавальняе і дыялог будзе працягвацца. Пакуль бакі прыйшлі да дамоўленасці, што ў студзені-лютым будуць працаваць па газе на ўмовах 2019-га, па нафце вядзецца пошук альтэрнатыўных паставак. Таксама Прэзідэнт зазначыў, што нягледзячы на супярэчнасці паміж кіраўніцтвам краін, якія непазбежна ўзнікаюць пры адстойванні сваіх інтарэсаў, беларусы і расіяне былі, ёсць і застаюцца брацкімі народамі.

Па матэрыялах БелТА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *