Информация для тех, кто ищет работу

Общество

Пытанне працаўладкавання насельніцтва не губляе сваёй актуальнасці. У 2020-м працягваем знаёміць нашых чытачоў з наяўнымі ў раёне вакансіямі. Па інфармацыі аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін, свабодныя месцы ёсць зараз у 21 арганізацыі Ушаччыны.

Швачку з ліку людзей, што маюць інваліднасць, чакае на час адаптацыі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Дырэктар і егер патрабуюцца раённай арганізацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Пажарнага, дыспетчара і вадзіцеля аўтамабіля запрашае райаддзел па надзвычайных сітуацыях, юрысконсульта і ўрача-спецыяліста – цэнтральная райбальніца, начальніка ветэрынарнай станцыі – райвыканкам.

Нямала вакансій у гаспадарках раёна. Так, КУСГП “Вялікадолецкае” запрашае на работу галоўнага ветэрынарнага ўрача; ААТ “Ільюшынскі” – трактарыста-машыніста, ветэрынарнага ўрача, галоўнага бухгалтара, электрагазазваршчыка, вадзіцеля аўтамабіля, ветэрынарнага фельчара, жывёлавода, аператара машыннага даення; “Агра-Селішча” – галоўнага эканаміста і бухгалтара; “Дземенец” – электрагазазваршчыка; філіял “Маяк-Ушацкі” – трактарыста і электрагазазваршчыка; райветстанцыя – загадчыка ветэрынарнай аптэкі, ветэрынарнага фельчара і ветэрынарнага ўрача; племстанцыя – заатэхніка.

Лясгасу патрэбны вальшчык лесу і ляснік, раённаму цэнтру культуры і народнай творчасці – кіраўнік гуртка і рэжысёр, ПУП “Энертранс” – вадзіцель аўтамабіля, райспажыўтаварыству – прадавец. Галоўнага захавальніка фондаў чакае музей народнай славы імя У.Е.Лабанка, хормайстра і акампаніятара – дзіцячая школа мастацтваў, намесніка кіраўніка – дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, вытворцу работ – ПМК-66, зборшчыка вырабаў з драўніны – ТАА “Форэстгандаль”.

Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 375 да 924 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *