Ваш вопрос — наш ответ: Как сдать «льготную» квартиру?

Ваш вопрос - наш ответ

“Хачу здаць двухпакаёвую кватэру на доўгі тэрмін. Пабудаваў яе па льготным крэдыце, які яшчэ не выплаціў. Ці маю ў такім выпадку права здаваць памяшканне і якія дакументы неабходна афармляць для гэтага?”

Мікалай, г.п.Ушачы.

Як патлумачылі ва Ушацкім аддзеле па рабоце з плацельшчыкамі падатковай інспекцыі па Лепельскім раёне, пабудаваную за льготны крэдыт кватэру здаць можна, але для гэтага патрэбны дазвол райвыканкама – неабходна накіравацца з адпаведнай заявай у сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб. Трэба ўказаць прычыны (пераезд, праца за мяжой, іншае), па якіх кватэра не выкарыстоўваецца ўласнікам. Калі райвыканкам прыме станоўчае рашэнне, то наступным этапам будзе заключэнне дагавора найму.

Пры здачы кватэры іншай фізічнай асобе выплачваецца падаходны падатак у фіксаваных сумах. Яны залежаць ад населенага пункта, у якім размешчана памяшканне, што здаецца ў наём: стаўка падатку за кожны пакой у г.п.Ушачы складае 10 рублёў, у іншых населеных пунктах раёна – 8. Такім чынам, калі здаць двухпакаёўку ў гарпасёлку, штомесячна неабходна плаціць 20 рублёў. Аплата праводзіцца не пазней 1-га чысла бягучага месяца – напрыклад, за люты трэба гэта зрабіць не пазней 1 лютага.

Падрыхтаваў Дзмітрый Раманоўскі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *