Перспективы скорого в введения в эксплуатацию ряда социально-значимых объектов охарактеризовала начальник УКСа Ушачского района Н.П.Казьянина

Благоустройство Ваш вопрос - наш ответ Выясняем ситуацию Зваротная сувязь Калейдоскоп Официально Читатель поднимает проблему

Чаму не вельмі ажыўлена на пляцоўцы фізкультурна-аздараўленчага комплексу? Калі пусцяць водаправод па Полацкай? Асфальтавання якіх вуліц чакаць сёлета ўшачанам? Пытанняў, якія тычацца будаўніцтва, у людзей шмат, і адказаць на іх мы папрасілі начальніка ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Наталлю Пятроўну КАЗ’ЯНІНУ, служба якой і кантралюе ход будаўніцтва.

– Наталля Пятроўна, давайце раскажам, як абстаяць справы з будаўніцтвам аздараўленчага комплексу?

– Усё ідзе па плане, там пракладзены інжынерныя сеткі, выведзены трыбуны, сродкі, выдзеленыя на другі квартал, адразу пералічаны па мэтавым прызначэнні – пайшлі на набыццё і выраб металаканструкцый. Калі ўсё і надалей пойдзе па плане, то ў красавіку 2015 года мы зможам плаваць. Будаўніцтва вядзе трэст “Полацксельбуд”, невялікія работы выконвае наша ПМК-66, часткова вертыкальную планіроўку і напорную каналізацыю рабіла прадпрыемства меліярацыйных сістэм.

– Комплекс з басейнам – няпросты аб’ект. Мы памятаем, як нядоўга праіснаваў басейн у памяшканні лазні. Наколькі надзейны падрадчык “Полацксельбуд” па гэтых работах?

– Гэта не першы іх падобны аб’ект. Яны ўзводзілі комплекс з басейнам у Рассонах. Усё робіцца па праекце і, канечне, правяраецца.

– Ушачане жартуюць, што ў гарпасёлку можна было б размясціць міжнародны Гаагскі суд. Навошта для невялікага райцэнтра такое вялізнае памяшканне суда?

– Праект заказвала Міністэрства юстыцыі, і ў ім усё згодна норм: памеры кабінетаў, іх колькасць. Там, напрыклад, дзве залы, ліфт, камеры чакання. Там жа размесцяцца і іншыя юрыдычныя службы – адвакатура, натарыят.

– Жыхары вуліцы Полацкай даўно настойваць, каб іх падключылі да водазабеспячэння.

– Работы вядуцца зараз па Каранеўскага, будзем закальцоўваць аб’ект і падключаць, калі ён будзе здадзены поўнасцю, з усімі заключэннямі інспекцый, у тым ліку цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам.

– Якія-небудзь вуліцы апрануцца ў асфальт?

– Будзе працягвацца добраўпарадкаванне мікрараёна Е.Лось, завулка Кастрычніцкі – там асфальт пакладзены ў адзін слой, а дзе і не дакладзены, не па ўсім аб’екце ёсць тратуары. На жаль, сродкаў, каб нарэшце закрыць гэты аб’ект, недастаткова, з патрэбных 5,5 мільярда выдзелены 1211 мільёнаў з абласнога і 598 з раённага бюджэтаў. Будзе весціся рамонт асфальтавага пакрыцця вуліцы Ленінскай.

– Зараз вітаецца, ды і многія людзі аддаюць перавагу індывідуальнаму будаўніцтву, дзякуючы чаму вырастаюць новыя прыгожыя мікрараёны.

– Так, зараз актыўна забудоўваецца вуліца імя У.Е.Лабанка. І трэба зазначыць, што яе жыхарам пашанцавала – менавіта да гэтага мікрараёна былі пракладзены не толькі дарога і лініі электраперадач, але і газ, каналізацыя, водаправод – такое выгаднае месцараспалажэнне з усімі сеткамі. Больш таго, там ёсць тратуар і дзіцячыя пляцоўкі. Будзе сучасная прыгожая вуліца. На жаль, пры індывідуальнай забудове раней не было такіх нормаў (дарогі наогул магло не быць) ды і зараз яны зноў змяніліся не ў бок павелічэння, а змяншэння – абавязковым застаўся падвод ліній электраперадач і дарогі ў гравійным варыянце.

В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *