Медыкі найбуйнейшых устаноў аховы здароўя Віцебшчыны працягваюць ажыццяўляць прыём пацыентаў, кансультаванне калег у раённых бальніцах. Так, у лістападзе ва Ушацкую ЦРБ прыедуць:
13 чысла – кардыёлаг і дэрматавенеролаг (папярэдні запіс у будныя дні з 8.00 да 16.00 па тэлефонах: 5-91-35, 5-75-13, а для пацыентаў Глыбачанскай, Вялікадолецкай і Дубраўскай амбулаторый – 5-56-15, 5-33-95, 5-51-03 адпаведна), дзіцячы неўролаг (дзіцячая кансультацыя, 5-75-03), стаматолаг-хірург (5-21-57, +375 29 190-57-03); 24-га – анколаг (кабінет №51 паліклінікі, 5-57-87), кардыёлаг і неўролаг (5-91-35, 5-75-13 ці нумары сельскіх медустаноў), акушэр-гінеколаг (жаночая кансультацыя, 5-13-43), стаматолаг-хірург (рэгістратура).

