Ушачанка Алеся Бойченко вошла в число победителей областного этапа творческого конкурса «Природа и животный мир Беларуси»

Экология

На працягу мінулага года “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” праводзіла творчы дзіцяча-юнацкі конкурс малюнкаў, фатаграфій і апавяданняў “Прырода і жывёльны свет Беларусі”. Актыўны ўдзел у ім прынялі і ўшачане, а лепшыя работы раённага этапу былі накіраваны на абласны. Прыемна адзначыць, што ў намінацыі “Фатаграфія” сярод сотні здымкаў у тройку лепшых увайшла работа “Сінявокая малая Радзіма” вучаніцы Ушацкай школы Алесі Бойчанка.

– Фатаграфіяй захапілася не так даўно. Прыгожыя краявіды ў нашым раёне можна знайсці літаральна на кожным кроку! Часта мы проста гэтага не заўважаем. Назва маёй работы гаворыць сама за сябе. У кадр камеры трапіў летні ракурс рэчкі Ушача. Мне надзвычай прыемна, што ён уразіў журы, – падзялілася Алеся.

Дыплом і падарунак пераможцы перадаў днямі дырэктар Ушацкай арганізацыйнай структуры “БТПР” М.І.Падворны. Ён падзякаваў А.Бойчанка за ўдзел, пажадаў ёй поспехаў у вучобе і творчасці. Таксама Міхаіл Іванавіч заклікае ўсіх юных ушачан паўдзельнічаць у новым сезоне конкурсу “Прырода і жывёльны свет Беларусі”, які хутка стартуе, і прыносіць у раённую арганізацыю новыя работы.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *