Профилактическое мероприятие «Безопасная область» проведёт Госавтоинспекция в пятницу, 21 февраля

Закон - один для всех Профилактика и безопасность

Бяспечная вобласць!

Прафілактычнае мерапрыемства пад такой назвай правядзе Дзяржаўтаінспекцыя Віцебшчыны ў пятніцу, 21 лютага. Як нам расказалі ва Ушацкім РАУС, звязана гэта з негатыўнымі тэндэнцыямі апошняга часу. Так, 2020 год у вобласці пачаўся з павелічэння колькасці аварый з пацярпелымі (з 30 у студзені 2019-га да 36), колькасці загінуўшых (з 3 да 5) і раненых (з 35 да 36) у іх. Больш стала наездаў на пешаходаў (24 супраць 15), а таксама здарэнняў па віне нецвярозых вадзіцеляў.

З мэтай недапушчэння падобных фактаў у прыгаданы дзень на дарогі Ушаччыны выйдуць прадстаўнікі ўсіх падраздзяленняў міліцыі, якія правядуць шырокамаштабную работу з насельніцтвам, асаблівую ўвагу нададуць кантролю за бяспекай руху ля пешаходных пераходаў і на найбольш аварыйных участках.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *