Ушачанам предлагают сделать на своих подворьях декоративные элементы или клумбы в стиле МЧС

Профилактика и безопасность

У летні перыяд традыйцына ўзрастае колькасць надзвычайных сітуацый з удзелам непаўналетніх. Так, у Бярэзінскім раёне дзеці вырашылі самастойна запусціць газонакасілку, у выніку 6-гадовы хлопчык трапіў у бальніцу. Шпіталізацыяй скончылася прагулка па недабудаваным будынку для дзвюх дзяўчынак у Мінскім раёне – яны выпалі з акна. У Лельчыцкім раёне ў агні ледзь не загінулі двое дзетак, якія засталіся дома адны. Таму ўсе тры летнія месяцы ў рамках штогадовай прафілактычнай акцыі “Канікулы без дыму і агню” выратавальнікі вядуць работу па папярэджанні надзвычайных сітуацый.

Нагадваць пра бяспеку будуць не толькі дзецям, а і старэйшаму пакаленню: паралельна ў чэрвені-ліпені пройдзе рэспубліканская акцыя “З клопатам пра бяспеку малой радзімы”. Зрэшты, у яе рамках райаадзел па надзвычайных сітуацыях запрашае жыхароў раёна паўдзельнічаць у конкурсе “Ландшафтны дызайн МНС”. Для гэтага ўладальнікам прыватных падворкаў прапануецца аформіць клумбу, зрабіць малыя архітэктурныя формы, дэкаратыўны элемент, падзелкі ці цэлыя кампазіцыі ў стылі МНС. Старанні ўшачан у гэтым накірунку, канечне, будуць адзначаны падарункамі.

Падчас абодвух рэспубліканскіх акцый знойдзецца месца як святам з забавамі, так і вывучэнню важных асноў бяспекі, прычым, у максімальна цікавай і даступнай форме.

Вольга КАМАРКОВА.

Факт:

  • каля 50 працэнтаў пажараў з-за дзіцячага свавольства з агнём прыходзіцца менавіта на чэрвень-жнівень.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *