И лодкам нужен техосмотр!

Общество

Не за гарамі сезон, калі ўладальнікам плаўсродкаў можна будзе спускаць іх на ваду. Дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах нагадвае, што рэгістрацыі і класіфікацыі падлягаюць любыя плаўсродкі да 20 метраў у даўжыню і пасажыраўмяшчальнасцю да 12 чалавек, за выключэннем грабных лодак грузападымальнасцю менш 225 кілаграмаў.

Маламернае судна павінна быць зарэгістравана на працягу 30 каляндарных дзён пасля яго з’яўлення ва ўласнасці грамадзяніна. Для гэтага ў інспекцыю неабходна прадставіць: само судна, рухавік з адзнакай аб продажы або дакументы, якія пацвярджаюць уласнасць, кіраўніцтва па яго эксплуатацыі, квітанцыю аб унясенні платы за рэгістрацыю, заяву, свой пашпарт. Плаўсродкі, якія не зарэгістраваны і не класіфікаваны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, выкарыстоўваць нельга.

Судна неабходна прадста­віць на тэхнічны агляд да пачатку эксплуатацыі. Ён праводзіцца на працягу 10 дзён пасля дзяржаўнай рэгістрацыі і класіфікацыі або ў той жа дзень пры ўмове нанясення на маламернае судна рэгістрацыйнага нумара.

У працэсе эксплуатацыі плаўсродкаў тэхнічны агляд праводзіцца: для маламерных грабных суднаў да 10 гадоў з года выпуску ўключна – раз у 5 гадоў; для маламерных суднаў з рухавіком да 10 гадоў з года выпуску ўключна – раз у 3 гады; для іншых суднаў і гідрацыклаў да 10 гадоў з года выпуску ўключна – раз у 2 гады; для ўсіх маламерных суднаў, з года выпуску якіх прайшло 10 і больш гадоў – кожны год.

Калі магутнасць рухавіка маторных маламерных суднаў перавышае 3,7 кілавата (5 конскіх сіл), карыстальнікі абавязаны мець пры сабе пасведчанне на права кіравання. Яго можна атрымаць на курсах, якія праводзіць Лепельскі ўчастак дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах. Па любых пытаннях, якія датычацца рэгістрацыі, класіфікацыі, тэхнічнага агляду і эксплуатацыі маламерных маторных суднаў, вы можаце звярнуцца па адрасе: г.Лепель, вул.Калініна, 95 (Лепельскі ўчастак Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах) або патэлефанаваўшы на нумар (8-02132) 6-23-14.

Прыём грамадзян Ушацкага раёна па афармленні неабходных дакументаў для законнага карыстання маламернымі суднамі будзе ажыццяўляцца 3 і 25 красавіка, 7 і 23 мая 2020 года з 9 да 13 гадзін ва Ушацкім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях.

Р.РАПАЛАЎ, дзяржаўны інспектар Лепельскага ўчастка ДІМС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *