25 погибших на пожарах в области в этом году были в состоянии алкогольного опьянения

Cлужба-101 Профилактика и безопасность

Напружаная сітуацыя з пажарамі і гібеллю людзей на іх складваецца з пачатку года на Віцебшчыне. Асаблівую заклапочанасць выклікае тое, што з 31 загінуўшага ў агні 25 чалавек у момант здарэння знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. У сувязі з гэтым, з 16 па 26 сакавіка ў вобласці праходзіць дэкаднік бяспекі. На бягучым тыдні на Ушаччыне выратавальнікі сумесна з праваахоўнікамі, газавай службай, прадстаўнікамі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і сельвыканкамаў праверылі ўмовы жыццядзейнасці грамадзян, якія знаходзяцца ў так званай групе рызыкі – злоўжываюць спіртным, сем’і, дзе выхоўваюцца непаўналетнія дзеці, пажылых і адзінокапражываючых людзей. Асаблівая ўвага ўдзялялася спраўнасці газавага абсталявання, печаў, стану электраправодкі, наяўнасці пажарных апавяшчальнікаў. На тэрыторыі сельсаветаў і гарпасёлка абследавана больш 50 домаўладанняў.

Нагадваюць аб правілах бяспекі супрацоўнікі МНС і ў рамках прафілактычнай акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” У школах і дзіцячых садах прайшлі ўрокі бяспекі.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *