В «Ильюшинском» на овощах

Общество

На палях “Ільюшынскага”, хоць і ў невялікай колькасці, але займаюцца агароднінай. Любому гаспадару вядома, што яе вырошчванне патрабуе сіл. Не на ўсіх палях можна дабіцца добрага ўраджаю. Тым больш што кожная культура па-свойму капрызная. У гэты засушлівы год складана было вырасціць агародніну. Улічваючы гэта, можна сказаць, што ў гаспадарцы вырас нядрэнны ўраджай.

Хоць у сельгаспрадпрыемствах працэс догляду за агароднінай механізаваны, усё роўна не абысціся без чалавечых рук. Вось і пры ўборцы на дапамогу прыйшлі верныя памочнікі – вучні Ільюшынскай школы, якія даўно супрацоўнічаюць з гаспадаркай. Некалькі дзён работы – і ўраджай буракоў сабраны. Крыху пазней дойдзе чарга да капусты. За першыя два дні ўборкі ўраджаю сабралі 2 тоны буракоў, усяго ж імі засеяны 1 гектар. Часткова прадукцыя выкарыстоўваецца для ўласных патрэб, астатняе будзе прададзена на кірмашы.

Хоць і не заўсёды выгадна рэалізоўваецца вырашчанае, але пакуль не адмаўляюцца ў “Ільюшынскім” ад такіх культур.

В.ПОЛАЗАВА.

На здымку:

вучні Ільюшынскай школы на ўборцы агародніны.

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *