Пациенты благодарят ушачских медиков, которые сейчас на передовой в борьбе с коварным вирусом

Здравоохранение

Па звестках прэсслужбы Міністэрства аховы здароўя, па даных на 20 красавіка, усяго ў Беларусі зарэгістравана 6264 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19: у Брэсцкай вобласці – 185, Віцебскай – 1504, Гомельскай – 322, Гродзенскай – 176, Мінскай – 789, Магілёўскай – 265, Мінске – 3023. Выпісаны па выздараўленні 514 чалавек. У асаблівай увазе спецыялістаў, у сувязі з цяжкасцю захворвання, маюць патрэбу 92. Памер 51 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

На перадавой з каварнай хваробай

Не так даўно я з хваробай сэрца трапіў у тэрапеўтычнае аддзяленне Ушацкай раённай бальніцы. А паколькі, зразумела, там заўсёды ёсць знаёмыя, то неўзабаве яшчэ з трыма мужчынамі аказаўся кантактнай асобай з хворым пнеўманіяй, у якога пацвердзіўся дыягназ на каранавірус. Як і належыць, у нас таксама ўзялі тэсты і ізалявалі – накіравалі ў Вялікадолецкую бальніцу, якая зараз перапрафілявана для знаходжання кантактаў першага ўзроўню, дзе ўсіх размясцілі па асобных палатах. Штодня да нас прыходзіў поўнасцю экіпіраваны галоўны ўрач бальніцы Аляксандр Уладзіміравіч Крыштопенка, які сачыў за самаадчуваннем: мераў ціск, назначыў мне ўколы для падтрымання сэрца. Пастаянна заходзілі і медсёстры з санітаркамі, якія тройчы на дні мералі ў нас тэмпературу, часта рабілі вільготную ўборку і праветрыванне. І хоць першы тэст у мяне і маіх знаёмых аказаўся адмоўным, мы не пакідалі сцен палаты і ні з кім, акрамя медперсаналу, не кантактавалі. Нават абеды прыносілі ў пакой, дарэчы, гатуюць там настолькі смачна, што я поўнасцю адмовіўся ад хатніх перадач.

14 хвалюючых дзён каранціну – і вынікі паўторнага тэсту – таксама адмоўныя. Нас, здаровых, выпісалі з бальніцы.

Дома я таксама прытрымліваюся самаізаляцыі, стараюся нікуды без патрэбы не выходзіць. Аднак паколькі праблемы з сэрцам не зніклі, вымушаны быў наведаць Ушацкую ЦРБ і адзначыў, наколькі там усё зроблена для таго, каб пацыенты не кантактавалі з іншымі хворымі, што ляжаць у аддзяленні. У прыёмны пакой да мяне прыйшла загадчыца “тэрапіі” Вольга Аляксандраўна Шлёнская, выпісала накіраванне на ўльтрагукавое даследаванне сэрца і кардыяграму, якую мне зрабілі непасрэдна ў прыёмным пакоі, прызначыла курс лячэння. Дамовіліся, што я звярнуся толькі ў тым выпадку, калі таблеткі не падыдуць і давядзецца шукаць іншы варыянт лячэння.

Пабываўшы ў некалькіх бальніцах, я на свае вочы пабачыў, у якіх складаных умовах працуюць зараз нашы медыкі. Яны цэлымі днямі ў масках, пальчатках, ахоўных касцюмах, што, зразумела, абцяжарвае выкананне абавязкаў, стамляюцца, аднак усміхаюцца, падбадзёрваюць і галоўнае, прафесійна выконваюць свае абавязкі. У чарговы раз пераканаўся, якія выдатныя ў нас дактары, медсёстры, санітаркі, якія зараз на перадавой барацьбы з каварным вірусам. Схіляю галаву перад іх самаахвярнасцю і шчырыя словы падзякі выказваю літаральна ўсім медыкам раёна. Нізкі паклон вам, людзі самай годнай прафесіі, што стаяць на варце нашага здароўя. А ўсім, хто вымушаны звяртацца ў бальніцу, раю не хвалявацца – яны ведаюць, што рабіць, і абавязкова дапамогуць.

Ад сябе і іншых пацыентаў Уладзімір Мікалавеіч МАЛАТКАВЕЦ.



1 комментарий по теме “Пациенты благодарят ушачских медиков, которые сейчас на передовой в борьбе с коварным вирусом

  1. Я всегда им, до глубины души была благодарна. Иногда такое ощущение,что они живут в больнице.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *