Наводят порядок с помощью огня. Сотрудники Ушачского РОЧС совместно с другими субъектами профилактики провели рейды на больших выходных

Профилактика и безопасность

У прайшоўшыя выхадныя многія жыхары не толькі адпачывалі, а і наводзілі парадак на сваіх прысядзібных участках. Па-ранейшаму некаторыя робяць гэта не толькі з дапамогай садовага інвентару, але і агню. Таму на вялікіх выхадных выратавальнікі правялі прафілактычныя рэйды па населеных пунктах раёна. Далучыліся да іх і прадстаўнікі землеўпарадкавальнай службы, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Канечне, падтрыманне парадку на ўчастку – гэта абавязак кожнага домаўладальніка, ігнараванне Правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў можа  быць пакарана штрафам. Аднак наводзіць чысціню трэба, не забываючы аб правілах бяспекі. Удзельнікі рэйду ў чарговы раз нагадалі, што ўтылізоўваць смецце і сухую траву можна ў бязветранае надвор’е на адлегласці ў 10 метрах ад будынкаў і маючы пры гэтым элементарныя сродкі пажаратушэння – рыдлёўку і ваду. Трэба адзначыць, што наведаўшы больш чым 50 населеных пунктаў, у многіх ушачане палілі смецце і далёка не  ўсюды строга прытрымліваючыся правіл. А ў вёсцы Усая быў складзены пратакол на жыхара Віцебска, які выпальваў сухую траву. У выніку яго кашалёк апусцее мінімум на 10 базавых велічынь. Прытрымлівайцеся правіл, каб не “прагарэць” на вялікую суму і не спаліць свае і суседскія пабудовы!

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *