И на кладбищах существует мода. «Плинские венки» не только помогают в организации похорон, а и занимаются благоустройством мест захоронения

Калейдоскоп

Фірма “Плінскія вянкі” аказвае практычна поўны спектр паслуг, звязаны з пахаваннем. Некалі распачаўшы справу толькі з вырабу вянкоў, Наталля Міхайлаўна Грак паступова запаўняла незанятыя нішы. У аднайменным магазіне з’вілася ўсё патрэбнае для праводзін у апошні шлях блізкага чалавека. Каб падзешавіць кошт, адкрыўся другі цэх, дзе самастойна робяць каркасы для вянкоў, карзін і крыжы. Тут жа можна заказаць машыну, а таксама помнік, агароджу ці выбраць плітку. Дарэчы, добраўпарадкаванне месцаў пахавання – той від паслуг, які выдзелены асобна і займаецца гэтай галіной сямейнага бізнесу маці заснавальніцы Таццяна Васільеўна Грак. Яна і расказала нам, што прапаноўваюць заказчыкам, якія зараз нормы і самыя танныя варыянты.

І на могілках існуе мода

Так. Калі вы зазірнеце зараз на гарадскія могілкі, то можаце заўважыць цэлыя рады магіл наогул без агародж, затое з малымі архітэктурнымі формамі па баках з самага рознага матэрыялу. Не шкадуюць сродкаў на мармуровую ці гранітную падлогу, яна можа быць са штучнага газона, шчэбеню, з жывымі насаджэннямі і без іх. Мода залежыць ад мноства фактараў. Напрыклад, ад традыцый: у заходніх раёнах Беларусі, тым жа Мосары Глыбоцкага раёна, агародж не ставілі здаўна, затое многа гіпсавых скульптур. Гарадскія (новыя) месцы пахавання адрозніваюцца ад вясковых. Аднак існуюць і пэўныя патрабаванні, якія з цягам часу мяняюцца. Па-першае, месца на дзве магілы, што выдзяляецца бясплатна, зараз складае плошчу 5,06 квадратнага метра, за астатнія давядзецца даплачваць. Агароджа не павінна перавышаць 50 сантыметраў. І, канечне, “густ” часта залежыць ад наяўнасці сродкаў.

Ад пажадання заказчыка

“Які варыянт выбраць, залежыць цалкам ад пажаданняў заказчыка. Паколькі маем немалы вопыт, можам параіць і мы, у тым ліку і бюджэтны. Дарэчы, менавіта для гэта распачалі выраб маналітных пліт, што працэнтаў на 30-40 танней за ўкладку пліткі, ды і надзейней,” – кажа Таццяна Васільеўна, дэманструючы розныя варыянты – з уступамі і без, з абрамленнем гранітнай крошкай і са штучным газонам і дадае: “Пліты мы не прадаём, а вырабляем выключна як варыянт добраўпарадкавання”.

“Плінскія вянкі” могуць зрабіць яго і з любога матэрыялу заказчыка. Выконваюць не толькі на новых пахаваннях, але і на даўніх. Таму, ацаніўшы стан на месцы, паралельна прапаноўваецца аднаўленне пацямнелага фотаздымка на граніце ці поўная замена помніка, ухіленне няроўнасцяў ці замена агароджы. І, трэба сказаць, што падобны від паслуг вельмі запатрабаваны, асабліва перад Радаўніцай і Тройцай. Напрыклад, у маі-чэрвені пакладзена 16 камплектаў пліт. Гэта на 50 працэнтаў больш мінулага года. Па-першае, людзі пачалі лепш даглядаць месцы пахаванняў, а па-другое, больш актыўна карыстацца поўным спектрам пахавальных паслуг менавіта ў “Плінскіх вянках”, якія ў такім разе пры наступных зваротах прыменяць дзесяціпрацэнтную скідку.

Калі не могуць самастойна

У гэтым месяцы “Плінскія вянкі” заключылі дагавор на працяглы догляд магіл. Дамоўленасць ішла аб вечным добраўпарадкаванні: уборка некалькі разоў у год на неабмежаваны час. “Пакуль што паслуга замацавана дакументам на год, абкатаем, паглядзім, як будзе аплачвацца, а потым будзем працягваць, – тлумачыць Т.Грак. – Прапанова была новай для фірмы, таму шукалася форма для такога нетыповага дакумента, індывідуальна агаворвалася і сума. Зыходзілі з кошту, які прымяняўся ўжо пры аказанні разавых паслуг па доглядзе за магілай: праполцы месца пахавання, мыцця помніка, частковай падфарбоўкі агароджы. Яго цана – 25 рублёў. Пры дадатковых работах яна павялічвалася. Заказчыкі былі розныя: мясцовая пажылая жанчына, што не ў стане зрабіць гэтага сама, віцябляне і расіяне, якія не змаглі прыехаць. Прапанова на вечнае абслугоўванне паступіла ад мясцовай жыхаркі, дзеці якой жывуць далёка. Сама яна таксама не ў выдатным здароўі, каб даглядаць магілкі, таму зараз і ў наступныя гады гэта выканае фірма “Плінскія вянкі”.

Вольга Караленка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *