Ушачский лесхоз приглашает всех желающих присоединиться к акции «Чистый лес»

Калейдоскоп

Традыцыйная рэспубліканская добраахвотная акцыя “Чысты лес” пройдзе ў Беларусі ў суботу, 17 кастрычніка. Упершыню яна была праведзена ў 2010 годзе, і за гэты час у акцыі паўдзельнічалі сотні тысяч чалавек, сярод якіх прадстаўнікі мясцовых выканаўчых органаў улады, грамадскіх арганізацый, школ.

Кампанія па навядзенні парадку ў лясным фондзе сёлета прымеркавана да Года малой радзімы. Усе жадаючыя змогуць дапамагчы лясгасу ў ліквідацыі несанкцыянаваных звалак будаўнічых і бытавых адходаў, уборцы лясоў. Асаблівая ўвага будзе нададзена месцам масавага адпачынку, а таксама памятным аб’ектам і воінскім пахаванням.

Як паведамілі нам ва Ушацкім лясгасе, стаць удзельнікам акцыі можа кожны. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў любое лясніцтва ці непасрэдна ў лясгас, дзе ўсіх жадаючых забяспечаць інвентаром. Зрэшты, далучыцца да неабходнай справы можна не толькі ў названую суботу, а і напярэдадні.

Самым працавітым і актыўным удзельнікам па традыцыі ўручаць прэзенты.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *