Ушачские медики напоминают: курение вредит вашему здоровью

Здравоохранение Калейдоскоп

Здаўна курэнне лічылася мужчынскай звычкай. І дагэтуль многіх прадстаўніц прыгожага полу прыцягвае не нікацін, а “гламурная” эстэтыка працэсу курэння: ты толькі за кампанію бярэш цыгарэту, блакітнаваты дымок рамантычна расплываецца па пакоі. Цыгарэта дае ўяўнае адчуванне незалежнасці і прывабнасці… Так юныя дзяўчаты пачынаюць курыць.

Хімічная атака на скуру

Жаночы твар прыцягвае галоўным чынам вачамі, зубамі і вуснамі, гладкасцю і колерам скуры. У той жа час вочы курца губляюць бляск, бялкі жаўцеюць, пакрываюцца чырванаватымі пражылкамі, рагавіцы мутнеюць. Тытунёвы дым, які ўдыхаецца пры тэмпературы 40­50 градусаў, выклікае расколіны ў зубной эмалі і развіццё карыесу. Аміяк, які змяшчаецца ў дыме, раствараецца ў сліне і ўтварае шчолач, якая раз’ядае слізістую абалонку ротавай поласці. Гэты працэс выклікае павялічаную выпрацоўку сліны – з’яўляецца жаданне сплюнуць. Гарачы цыгарэтны дым не лепшым чынам уплывае на галасавыя звязкі чалавека. Зубы чарнеюць і жаўцеюць. Вусны пакрываюцца маршчынамі.

Са скурай твару намнога складаней. Яна атрымлівае кісларод па крывяносных сасудах, а калі ў лёгкія паступае яшчэ і тытунёвы дым, працэс дыхання і харчавання скуры парушаецца. На яе прыходзіцца ўдар хімічнай зброі з тытунёвага дыму: аміяк, сінільная кіслата, бутан, нікацін, фармальдэгід, мыш’як, кадмій і інш. Наступствы катастрафічныя – скура губляе звычайны выгляд, жаўцее, становіцца сухой.

Вось як “упрыгожвае” жанчыну курэнне:

дрэнны пах з роту, жоўтыя зубы (стаматалагічнае адбельванне дапамагае курцам ненадоўга, а любая губная памада толькі падкрэслівае неэстэтычны колер зубоў і дзёснаў);

устойлівы непрыемны пах ад валасоў, якія добра “збіраюць” пахі;

прапаленыя дзіркі на адзенні;

зніжэнне нюху, змена смакавых адчуванняў;

сухі кашаль, асабліва па раніцах.

“Нікацінавы твар”

На жаль, маршчыны – прыкмета непазбежнага старэння, аднак курэнне настолькі паскарае гэты працэс, што жанчына, якая курыць, выглядае значна старэй свайго сапраўднага ўзросту. Таксіны з цыгарэт пранікаюць у скуру і звужаюць крывяносныя сасуды. Асабліва пакутуюць маленькія капіляры, размешчаныя ў верхніх пластах скуры твару. У крыві павялічваецца колькасць вокісу вугляроду і змяншаецца ўтрыманне карыснага кіслароду.

Першыя сімптомы “нікацінавага твару” выяўляюцца ўжо пасля трох гадоў рэгулярнага курэння. Рэзка пазначаюцца носавуснавыя разоры, з’яўляюцца маршчынкі вакол вачэй, западаюць шчокі, рэзка акрэсліваюцца скулы.

Непапраўным курцам нельга …

Асцерагайцеся прамых прамянёў сонца: нікацін, як і ўльтрафіялет, старыць скуру. Карыстайцеся сонцаахоўнымі акулярамі і крэмамі. Пазбягайце экстрэмальнай сауны, вельмі гарачых напояў і страў. Крэм для штодзённага догляду за скурай павінен утрымліваць ці вітаміны А, Е і кафермент Q10, ці кісларод. Вітаміны А і Е – гэта актыўныя антыаксіданты, якія абясшкоджваюць свабодныя радыкалы, якіх у скуры курцоў вельмі многа.

Пластычная хірургія заўзятым курцам супрацьпаказана. Пасляаперацыйныя шрамы могуць так і не зацягнуцца з­за дрэннага кровазабеспячэння і нізкай рэгенератыўнай здольнасці скуры. Довадаў супраць курэння шмат. Варта задумацца.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *