В Ушачском районе будет проводиться профилактическое рентгенологическое обследование населения передвижным рентгено-компьютерным кабинетом «Пульмаэкспресс»

Здравоохранение Общество

У бліжэйшы час на Ушаччыне будзе праводзіцца прафілактычнае рэнтгеналагічнае абследаванне насельніцтва перасоўным рэнтгена-камп’ютарным кабінетам “Пульмаэкспрэс” Віцебскага абласнога клінічнага цэнтра пульманалогіі і фцізіятрыі. Медыкі будуць працаваць у сельскай мясцовасці па наступным графіку:

27 кастрычніка – Арэхаўскі ФАП, 28 – Плінскі, 29 – Матырынскі, 30 – Селішчанскі і Кубліцкі, 2 лістапада – Вялікадолецкая амбулаторыя агульнай практыкі, 3 – Касарскі і Маладолецкі ФАПы, 4 – Жарскі і Старасельскі, 5 – Ільюшынскі, 6 – Глыбачэнскі, 9 і 10 – Сарочынскі, Слабадскі і Мосарскі, 11 – Дубраўская амбулаторыя агульнай практыкі, 12 – аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў аграгарадка Вяркуды, 13 Вяркудскі ФАП.

Ва Ушацкай ЦРБ нагадваюць: флюараграфія застаецца адзінай методыкай, якая дазваляе эфектыўна выяўляць туберкулёз, іншыя паталогіі лёгкіх на ранніх стадыях, своечасова прызначаць пацыентам неабходную тэрапію. Калі вы не праходзілі абследаванне год і больш, абавязкова зрабіце гэта ў бліжэйшым ад дома месцы. Дапамажыце трапіць да спецыялістаў “Пульмаэкспрэса” і сваім блізкім, якія па розных прычынах (пажылы ўзрост, хваробы апорна-рухальнага апарату, слабы зрок і інш.) не могуць свабодна рухацца. Час абследавання ва ўсіх населеных пунктах – з 9 да 14 гадзін.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *