Ушачанка Ирина Зубко взяла «золото» на Фестивале спортивной ходьбы памяти серебряного призера XXII Олимпийских игр Петра Починчука

Cпорт

У гэтым месяцы ў Гродна праходзіў Фестываль спартыўнай хадзьбы памяці сярэбранага прызёра XXII Алімпійскіх гульняў Пятра Пачынчука, у якім прымалі ўдзел лепшыя прадстаўнікі гэтага віда лёгкай атлетыкі з Беларусі і спартсмены з Расіі. Прыемна паведаміць, што “золата” спаборніцтваў ва ўзроставай групе дзяўчат 2013-2014 гадоў нараджэння выйграла былая выхаванка Ушацкай СДЮШАР Ірына Зубко!

Раней яна займалася ў нашага трэнера Віталя Бутоўскага, а з восені мінулага года ўдасканальвае майстэрства ў Наваполацкім вучылішчы алімпійскага рэзерву.

Дзяўчаты гэтага ўзросту спаборнічалі на кіламетровай дыстанцыі. На старт выйшла каля 30 удзельніц. Наша зямлячка адразу ўзяла высокі тэмп і на фінішы апярэдзіла ўладальніцу другога месца аж на 12 секунд.

Віншуем спартсменку, яе трэнераў і родных! Дарэчы, ушачанка Вольга Магерка, у сям’і якой выхоўваецца Іра і яшчэ восем (!) дзетак, летась была ўзнагароджана Ордэнам маці. Са спортам тут сябруюць і хлопчыкі – займаюцца ў СДЮШАР адзінаборствамі.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *