Что делать, если разбили ртутный градусник

Профилактика и безопасность

Нават звычайны невялікі градуснік, які змяшчае каля 3-х грам ртуці, можа ператварыцца з вымяральнага прыбора ў сапраўдную праблему.

Ртуць адносіцца да класу надзвычай небяспечных рэчываў. Яе пары выклікаюць цяжкое атручванне, асабліва ў злучэнні з іншымі металамі, паражаюць нервовую сістэму, ныркі, іншыя ўнутраныя органы. Асабліва небяспечна доўгае ўздзеянне пароў ртуці, якія могуць з’явіцца нават з маленькай кроплі металу, што закаціўся ў шчыліну.

– Калі вы разбілі градуснік, у першую чаргу адкрыйце акно для праветрывання. Ртуць, якая раскацілася па стале або на падлогу, не спрабуйце выцерці анучай – гэта прывядзе толькі да размазвання рэчыва і павелічэння паверхні выпарэння, – расказвае інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Ушацкага РАНС К.Карзянок. – Пры дапамозе пэндля сабярыце буйныя шарыкі ртуці ў папяровы канверт, дробныя ўцягніце ў гумовую грушу, а самыя дробныя кропелькі “наляпіце” на лейкапластыр. Усю сабраную ртуць змясціце ў слоік з вадой і шчыльна зачыніце. Ні ў якім выпадку не выкарыстоўвайце пыласос! Пасля правядзіце вільготную ўборку пакоя. Для апрацоўкі падлогі трэба выкарыстоўваць раствор марганцоўкі або мыльна-содавы раствор (200 грамаў гаспадарчага мыла і 250 грамаў кальцыніраванай або харчовай соды на 5 літраў вады). Пасля вільготнай уборкі праветрыце памяшканне. Сабраную ртуць варта перадаць у спецыяльны пункт прыёму і захоўвання ртуцьзмяшчальных адходаў. У Віцебскай вобласці функцыянуе 33 такіх пункты, ва Ушачах ён знаходзіцца на прадпрыемстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі (г.п.Ушачы, вул.Калінінская, 13а).

* * *

Як дзейнічаць у выпадку надзвычайнай сітуацыі і як пазбегнуць бяды – пра важныя правілы бяспекі ўшацкія выратавальнікі нагадалі адзінокім пажылым людзям, адправіўшы па пошце ў розныя куткі раёна дзясяткі лістоў. Такую дыстанцыйную форму работы яны практыкуюць у рамках рэспубліканскай акцыі “З клопатам пра бяспеку малой радзімы”.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *