Новогодняя красавица — впервые не из леса! На площади Ушач установили главную ёлку района

Калейдоскоп

На бягучым тыдні цэнтральную плошчу Ушач упрыгожыў галоўны атрыбут навагодніх святаў – галоўная ёлка раёна. “Роўная, пушыстая – адно замілаванне! – не хавалі эмоцый прахожыя. – Вось толькі здаецца, што недзе яе ўжо бачылі”. Дарэчы, у апошнім памылкі няма – сёлета ўпершыню дрэўца прывезена не з лесу, а з вуліцы Камсамольскай райцэнтра. Там яно расло на ўчастку С.У.Дзямешкі, насупраць будынка райнасенінспекцыі.

Вялізная елка хоць і выконвала дэкаратыўную функцыю, прыносіла гаспадару ўсё ж больш нязручнасцей. Аднак проста спілаваць яе, каб выкінуць ці спаліць у печы, рука не ўзнялася. Тады Сяргей Уладзіміравіч вырашыў зрабіць падарунак землякам – звярнуўся ва УП ЖКГ з прапановай “перасяліць” прыгажуню напярэдадні святаў на плошчу.

…Трывалыя апоры, прыгожая ілюмінацыя, агароджа з яркімі банерамі – камунальная служба прадугледзела ўсё, каб галоўная ёлка Ушаччыны выглядала дастойна і прынесла жыхарам, гасцям нашага раёна масу станоўчых эмоцый.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *