Что делать, когда заканчивается срок действия разрешения на хранение и ношение охотничьего оружия

Закон - один для всех Калейдоскоп

Сёлета ў многіх жыхароў Ушаччыны заканчваецца тэрмін дзеяння дазволаў на захоўванне і нашэнне паляўнічай (газавай) зброі. У гэтай сувязі не лішнім будзе нагадаць аб тым, як пазбегнуць праблем, звязаных з такой “пратэрміноўкай”.

Згодна з пералікам адміністрацыйных працэдур, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №200, для падаўжэння тэрміну дзеяння дазволу на захоўванне і нашэнне зброі неабходна звярнуцца ў райаддзел міліцыі з наступнымі дакументамі: заявай (за месяц да заканчэння тэрміну дзеяння дазволу); пашпартам або іншым дакументам, што пацвярджае асобу; дзяржаўным пасведчаннем на права палявання (у выпадку падаўжэння тэрміну дзеяння дазволу на захоўванне і нашэнне паляўнічай стрэльбы); а таксама дакументам, які пацвярджае ўнясенне платы. Памер апошняй складае зараз за кожную адзінку зброі 1 базавую велічыню. Аплаціць дзяржпошліну можна ў любым аддзяленні банка г.п.Ушачы (атрымальнік плацяжу “Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, г.Мінск, ААТ ААБ “Беларусбанк”, р/р 3602913010002 МФА 795, УНП 300003859, назва плацяжу “За дазвол на зброю”, код плацяжу 03002). Трэба мець на ўвазе, што максімальны тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры складае 30 сутак з дня падачы заявы.

У выпадку несвоечасовага звароту ва Ушацкі РАУС з нагоды падаўжэння дазволу на захоўванне і нашэнне зброі грамадзяне могуць быць прыцягнуты да адказнасці па арт.23.49 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь. Яго санкцыя прадугледжвае штраф у памеры ад 4 да 15 базавых велічынь.

Варта нагадаць пра асаблівасці набыцця паляўнічай або газавай зброі – тут таксама не абысціся без спецыяльнага дазволу, выдадзенага органамі ўнутраных спраў. А пасля куплі ў 10­дзённы тэрмін неабходна паставіць зброю на ўлік. Калі ж чалавек змяняе месца жыхарства, яму трэба звярнуцца ў райаддзел міліцыі з пісьмовай заявай для здымання зброі з уліку. А пазней зноў паставіць на яго па новым адрасе.

Па любых пытаннях абароту зброі жыхары раёна могуць звярнуцца ва Ушацкі РАУС, кабінет №8 (першы паверх будынка гасцініцы) да ўчастковага інспектара Аляксея Мікалаевіча Антуновіча. Прыёмныя дні: серада, пятніца з 8.00 да 13.00; аўторак, чацвер з 15.00 да 20.00; субота з 9.00 да 13.00. Кантактны тэлефон: 2­28­43.

Падрыхтавала Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *