Отличный подарок аграриям. МТЗ отправил в Витебскую область крупную партию новых тракторов

Сельское хозяйство

Аграрыі Віцебшчыны напярэдадні Новага года атрымалі выдатны падарунак: больш за 260 трактароў “Беларус” вытворчасці ААТ “Мінскі трактарны завод” ва ўрачыстай абстаноўцы былі перададзены ў нядзелю аграпрамысловым прадпрыемствам вобласці.

У іх ліку аказаліся і гаспадаркі Ушаччыны, якія ўваходзяць у інтэграцыйную структуру Полацкага камбіната хлебапрадуктаў.

Зрабіць перадачу трактароў урачыстай – сумеснае рашэнне завода з Віцебскім аблвыканкамам. Тым больш што адной з умоў пастаўкі быў самавываз. Ну а дзень тыдня выбіраўся з улікам мінімальнай загрузкі на рэспубліканскіх трасах.

На ўрачыстым мерапрыемстве генеральны дырэктар МТЗ В.М.Воўк назваў адпраўку такой партыі тэхнікі грандыёзнай падзеяй і запэўніў, што машынабудаўнікі і ў далейшым будуць рабіць усё магчымае для павышэння якасці і ўдасканалення магчымасцей трактароў, камфорту механізатараў. Старшыня Віцебскага аблвыканкама М.М.Шарснёў падкрэсліў, што поспех аграрыя перш за ўсё залежыць ад таго, на якой тэхніцы і абсталяванні ён працуе. Новая ў асноўным будзе прызначана для маладых механізатараў, якія паспяхова працуюць на палях Прыдзвіння. Кіраўнік вобласці выказаў надзею, што падобныя партыі будуць адпраўляцца ў рэгіёны штогод. Ад гэтага павышаецца не толькі прадукцыйнасць, а і паляпшаецца настрой вяскоўцаў.

І ён ва ўшацкіх працаўнікоў сяла, якія на чале з кіраўніком раёна У.Г.Аўдошкам адправіліся ў сталіцу за тэхнікай, сапраўды быў прыўзняты.

Выдатны падарунак дзяржавы! Тэхніка нам вельмі дарэчы, многія жалезныя коні маюць ужо немалую зношанасць, а між тым у “Маяка” адны з самых вялікіх плошчаў, якія трэба апрацоўваць. Наш тэхнічны парк папаўняецца адразу чатырма новымі адзінкамі: двума МТЗ-82 і двума МТЗ-1221. Трактароў менавіта такога класу нам вельмі не хапала, – не хавае радасці дырэктар філіяла “Маяк-Ушацкі” А.Ю.Анецька. – Пакуль яны праходзяць працэдуру афармлення, а на будучай пасяўной ва ўсю будуць працаваць на нашых палетках.

Задаволены папаўненнем і ў КУСГП “Вялікадолецкае” і “Глыбачаны”, на палях якіх будуць працаваць МТЗ-1221 і МТЗ-952.

Адгрузка трактароў ажыццяўлялася з трох кропак: Мінска, Смаргоні, пасёлка Абчак. Першая калона рушыла з прахадной МТЗ у накірунку трасы Мінск-Віцебск. На чале кожнай з калон – энерганасычаныя машыны “BELARUS-3522”. Адна з 70 накіравалася і ва Ушацкі раён, у прыватнасці, пашчасціла з такім навічком ільюшынцам.

– МТЗ-3522 славіцца высокай праходнасцю і “ўмераным апетытам”, лічыцца самай магутнай з сельскагаспадарчых машын, якія вырабляюцца ў Еўропе. Падобнымі функцыямі валодаюць Беларусы-3222 і 3022. Але ў гэтых мадэляў слабейшыя рухавікі, – расказвае дырэктар ААТ “Ільюшынскі” С.А.Халімоненка. – Атрыманне ж тэхнікі ў маёй практыцы ўпершыню праходзіла так урачыста: упрыгожаныя сцягамі і арыгінальнай падсветкай трактары выглядалі казачна.

Працаваць жа на новай энерганасычанай адзінцы будзе адзін з лепшых працаўнікоў гаспадаркі – Аляксандр Селезень.

– Гэтая паездка ў сталіцу, безумоўна, запомніцца! Такая незвычайная і святочная атмасфера панавала, усё выдатна прадумана і арганізавана, – дзеліцца ўражаннямі механізатар. – Ад пляцоўкі трактарнага завода адпраўляўся са сцягамі прадпрыемства і краіны пад восьмым нумарам. На вуліцах Мінска нас віталі жыхары сталіцы, здымаючы на відэа ўнушальную калону. Не адзін год працаваў на энерганасычаным МТЗ-3022, зараз змагу апрабаваць у дзеянні і больш магутную мадэль. Пакуль пераганяў трактар, ацаніў яго камфортнасць. Напрыклад, рабочае месца можна настроіць пад трактарыста-машыніста любога росту і целаскладу.

Госці ўрачыстай цырымоніі змаглі сагрэцца кубачкам гарачай кавы і прадэгуставаць прадукцыю, што выпускаецца ў Віцебскай вобласці. На прызаводскай плошчы разгарнуўся “Кірмаш святочнага настрою”, дзе кожны мог набыць сувеніры і прадукты харчавання. А ўздымалі настрой артысты мастацкай самадзейнасці Палаца культуры МТЗ.

Усяго кантрактамі прадугледжана пастаўка на Віцебшчыну 354 адзінак тэхнікі. Астатняя частка да Новага года прыбудзе ў рэгіён чыгуначным транспартам.

Вольга КАМАРКОВА.

Факт

  • За 11 месяцаў гэтага года МТЗ рэалізаваў у Беларусі больш за 1,5 тысячы трактароў. Больш за ўсё – у горад Мінск і М


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *