Носят ли ушачские школьники фликеры? Это мы узнали во время утреннего рейда с ГАИ

Профилактика и безопасность

Завяршыліся зімнія канікулы – і школьнікі рушылі ў родныя альма-матэр. Ці не забыліся яны аб правілах паводзін на дарозе, ці паклапаціліся пра тое, каб пазначыць сябе ў цёмны час сутак флікерамі, – адказы на гэтыя пытанні разам з супрацоўнікамі ДАІ райаддзела міліцыі ў аўторак шукалі юныя інспектары дарожнага руху Ушацкай школы.

На гадзінніку 7.30 – і на цэнтральнай плошчы гарпасёлка з усіх бакоў пачынаюць з’яўляцца дзеці, падлеткі. Не прыкмеціць іх немагчыма: практычна ўсе пазначаны святлоадбівальнымі элементамі, малодшыя свецяцца як ёлкі. “Гэта ні ў якім разе не перабор, – зазначае начальнік аддзялення ДАІ Мікалай Гаўрылюк. – Аптымальная колькасць флікераў, якія дазваляюць вадзіцелю заўважыць пешахода, – чатыры. Найбольш эфектыўнымі лічацца вырабы лімоннага колеру”.

За паўгадзіны ўдзельнікі рэйда праверылі наяўнасць святлоадбівальных элементаў амаль у паўсотні школьнікаў. Тым, хто забыў гэты важны атрыбут дома ці носіць яго ў кішэні, параілі штодня мацаваць яго на бачным месцы – партфелі, рукаве курткі. Вялікая разнастайнасць флікераў – ад палосак да адмысловых элементаў на адзенні – дазваляе не толькі пазбегнуць непрыемных сітуацый на дарозе, але і выглядаць модна.

Нагадаем: у цёмны час сутак пешаход бачны вадзіцелю на адлегласці каля 20-50 метраў, наяўнасць жа флікераў павялічвае гэтую дыстанцыю да 100-200.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *