Делегат Ушаччины Н.П.Бугай: ВНС — важнейшее событие в жизни страны, которое коснётся буквально каждого

Общество

Наталля Бугай, дырэктар музея народнай славы імя У.Е.Лабанка:

– VI Усебеларускі народны сход – важнейшая падзея ў жыцці краіны, якая закране літаральна кожнага – незалежна ад узросту, прафесіі ці верывызнання, акрэсліць стратэгію развіцця Беларусі на бліжэйшую пяцігодку. Гэта своеасаблівы дыялог паміж народам і ўладай, прымаць удзел у якім – вялікі гонар. Дарэчы, аказаны ён мне не ўпершыню – у снежні 2010-га была дэлегатам ад Ушацкага раёна на ІV Усебеларускім народным сходзе, адкуль прывезла вялікі пакет матэрыялаў для нашага музея. Захаванне сацыяльна арыентаванай эканомікі, падтрымка мнагадзетных сямей, пенсіянераў – усе пытанні, уключаныя тады ў праграму развіцця краіны, рэалізоўваліся на вачах. Упэўнена, што так будзе і зараз.

Як дэлегата ад грамадскага аб’яднання “БРСМ” мяне найперш цікавіць развіццё маладзёжнай палітыкі – ёй адназначна патрэбны новыя вектары, заснаваныя на патрыятычным выхаванні, гістарычнай памяці. Усе мы бачым выклікі сучаснасці, ціск, які аказваецца на свядомасць падрастаючага пакалення праз інтэрнэт і ставіць на мэце раз’яднаць наш народ. Ігнараваць такое нельга – трэба змалку знаёміць беларусаў з гістарычным подзвігам продкаў, часцей арганізоўваць для іх экскурсіі па мемарыялах і музейных экспазіцыях, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне.

Ведаю, што на сходзе будуць знаходзіцца на абмеркаванні магчымыя канстытуцыйныя змены, якія на адмысловых дыялогавых пляцоўках прапаноўвалі жыхары ўсіх рэгіёнаў краіны. Гэта выдатная магчымасць даведацца, што хвалюе сучаснага беларуса, чым ён жыве.

За часы незалежнасці нашай краіны створана сапраўды многае. І зараз галоўная мэта – захаваць і прымножыць здабыткі, зрабіць усё для далейшага ўмацавання Беларусі – з пункту гледжання эканомікі, палітыкі. Наш край павінен стаць для новага пакалення беларусаў тым прыцягальным месцам, дзе хочацца жыць, ратнымі справамі славіць радзіму.

Падрыхтавала Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *