Конкурс за безопасность движения

Общество

Конкурс па бяспецы дарожнага руху, які прайшоў у раёне, уключаў некалькі этапаў: агітбрыгад, насценных газет і паэтычных твораў. Зразумела, што ўсё на адпаведную тэматыку. Прадстаўнікі асобных школ, напрыклад, Арэхаўскай, Плінскай, Ушацкай, удзельнічалі ва ўсіх. Ільюшынцы падрыхтавалі багаты матэрыял па газеце, за што занялі другое месца. Першае журы аддала ўшачанам за яскравую, насычаную здымкамі газету, трэцяе за змястоўны мясцовы матэрыял – касарчанам. Хоць наогул вельмі складана вызначаць лепшых, калі газеты розныя, усе насычаны матэрыялам і кожная цікавая, уключаючы і тыя, якія аказаліся без прызавых месцаў.
Ну а конкурс агітбрыгад даставіў мноства цікавых хвілін усім прысутным – і членам журы, і канкурэнтам. Дзеці дэманстравалі цікавыя рэжысёрскія задумы, выдатную акцёрскую гульню і паралельна замацоўвалі Правілы дарожнага руху. Мне спадабалася сваёй інфармацыйнай насычанасцю праграма каманды з Глыбачанскай школы, вучні перагледзелі многа матэрыялу па тэматыцы і паведалі зале пра час стварэння першых Правілаў дарожнага руху – 1812, савецкага аўтамабіля – 1924, замацавалі дзеянні знакаў, дарэчы, як і літаральна ўсе каманды. Арэхаўцы былі арганізаваны, лаканічны, усе ў аднолькавай форме (па суме балаў занялі другое месца). І зараз перад вачыма святлафор, Аліса і Базіліа з Вялікіх Дольцаў: вельмі даступна паднеслі яны матэрыял і занялі трэцяе месца. А першае атрымала каманда Плінскай школы. Іх выступленне вылучалася ад астатніх і спадабалася ўсім. Яны не паленаваліся назваць усе мерапрыемствы, якія прайшлі ў школе па адпаведнай тэматыцы, падрыхтаваць фільм, музычную праграму. Паколькі Правілы дарожнага руху, дакладней, іх парушэнні, Саша Яскевіч у сваёй камп’ютарнай рабоце перанёс на вуліцы гарпасёлка, то ўспрымаўся відэарад утрая цікавей.
Хоць літаральна ўсе школьнікі ўспрымаліся выдатна, а іх праца па падрыхтоўцы аказалася карыснай і цікавай, нездарма і прапанавалі ім члены журы абавязкова выступіць перад бацькамі ці нават у мясцовых клубах. Правілы дарожнага руху замацаваць не пашкодзіць усім, а назіраючы зрабіць гэта прасцей і прыемней. Таму дзякуй за падрыхтоўку літаральна ўсім шасці камандам, а акрамя названых таксама цікава выступалі вучні Дубраўскай і Касарской школ.
В.КАРАЛЕНКА.
На здымку: каманда-пераможца.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *