В комитете госконтроля

Общество

Камітэтам дзяржкантролю вобласці на чарговым пасяджэнні калегіі былі разгледжаны вынікі кантрольных мерапрыемстваў па навядзенні належнага парадку на мехдварах і жывёлагадоўчых фермах, а таксама гатоўнасці ферм да стойлавага ўтрымання жывёлы. Мерапрыемствамі, праведзенымі ў кастрычніку ў 5 раёнах вобласці, выяўлена, што патрабаванні выконваліся не ў поўным аб’ёме.

Найбольш складаная сітуацыя з навядзеннем парадку склалася ў сельгасарганізацыях Талачынскага раёна. У кожнай з шасці абследаваных гаспадарак тэрыторыі ферм захламлены, абраслі хмызняком, не ўбраны рэшткі кармоў, будаўнічага смецця, а ў некаторых памяшканнях выяўлены антысанітарны стан.

У Дубровенскім і Шумілінскім раёнах тэрыторыі большасці ферм былі не абкошаны, знаходзілася будаўнічае смецце.

На мехдвары адной з гаспадарак Браслаўскага раёна быў раскіданы металалом, а тэрыторыя фермы зноў жа не абкошана. Неналежны парадак быў наведзены на мехдварах некаторых гаспадарак Шаркаўшчынскага і Сенненскага раёнаў.

Не поўнасцю былі падрыхтаваны фермы да стойлавага ўтрымання жывёлы ў сельгаспрадпрыемствах Полацкага і Бешанковіцкага раёнаў.

Пры праверцы ААТ “КІМ” выяўлены парушэнні заканадаўства па выплаце падаткаў, адзначаны нізкі ўзровень заработнай платы, частая змена рабочых. З-за недастатковасці абаротных сродкаў штомесячныя выплаты праводзіліся гатовай прадукцыяй.

Важным фактарам, які абмяжоўвае выпуск канкурэнтаздольнай прадукцыі, з’яўляецца знос тэхналагічнага абсталявання. На прадпрыемстве не прымаліся меры па своечасовым уводзе ў эксплуатацыю новага абсталявання, што прывяло да неэфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў, выдзеленых на яго набыццё.

Камітэтам дзяржкантролю вобласці праводзіцца мэтанакіраваная работа па каардынацыі дзейнасці кантралюючых органаў па правядзенні на планавай аснове праверак суб’ектаў гаспадарання.

Так, за выяўленыя парушэнні ў гэтай рабоце да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 31 службовая асоба кантралюючых і наглядальных органаў вобласці, якія дапусцілі парушэнні пры выкананні каардынацыйнага плана або пры запаўненні кніг уліку праверак.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *