Работники физической культуры и спорта в торжественной обстановке принимали поздравления и грамоты

Общество

Адпаведна статыстыцы, актыўна сябруюць са спортам каля чвэрці ўшачан, а ўвогуле, сярод нас вельмі нямнога тых, хто зусім ім не займаецца і не цікавіцца. У суботу ва ўтульнай канцэртнай зале школы мастацтваў з нагоды свайго прафесійнага свята сабраліся людзі, якія дапамагаюць нам дасягаць спартыўных вышынь, умацоўваць цела і дух.

Т.Мятла, П.Леановіч, А.Тарасеня, П.Варатынскі.

“Зараз і ва ўсёй Беларусі, і ва Ушачах фарміруецца культ здаровага ладу жыцця, і гэта плён моцнай дзяржаўнай падтрымкі, якой карыстаецца спартыўная галіна”, – падкрэсліў у сваім віншавальным звароце да прысутных старшыня райвыканкама У.Г.Аўдошка, які, прынамсі, асабістым прыкладам дэманструе гарачую прыхільнасць да спорту.

Хоць і няпроста ва ўмовах эпідэміі складваўся мінулы год, аднак дзейнасць адпаведнай галіны раёна была плённай. Пра гэта расказаў загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама С.І.Ціханёнак. Актыўна вёў работу з насельніцтвам фізкультурна-спартыўны клуб, у групах якога зараз займаецца 244 чалавекі. Летась было праведзена 31 масавае мерапрыемства з 1096 удзельнікамі. У 19 абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах прадставілі Ушацкую ДЮСШ юныя спартсмены, на рахунку якіх 9 першых, 11 другіх і 10 трэціх месцаў. Два навучэнцы былі перададзены ў вучылішчы алімпійскага рэзерву. На базе нашага спарткомплексу прайшло 9 вучэбна-трэніровачных збораў, даход ад пазабюджэтнай дзейнасці склаў 197 тысяч рублёў, а акупляльнасць комплексу – каля 60 працэнтаў. Сярод планаў сектара на бліжэйшы час – правядзенне ІІ фестывалю “EXTREME ПРАРЫЎ”, пошук крыніц фінансавання будаўніцтва інтэрната для пражывання спартсменаў, лыжаролернай трасы і бегавых дарожак.

С.Ціханёнак, У.Лапіцкі.

Развіццё спартыўнай сферы раёна не засталося незаўважаным: Сяргей Іванавіч Ціханёнак атрымаў з нагоды свята Ганаровую грамату Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Шматгадовую працу трэнера ДЮСШ Пятра Юльянавіча Варатынскага Ганаровай граматай адзначыла ўпраўленне спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама. Прыемную місію ўручэння ўзнагарод раённага ўзроўню выканалі старшыня райвыканкама У.Г.Аўдошка і старшыня райсавета Н.М.Марковіч. Шмат часу на сцэне давялося правесці С.І.Ціханёнку: Ганаровыя граматы сектара спорту і турызму і Падзякі загадчыка сектара атрымалі супрацоўнікі Ушацкай ДЮСШ і ФСК Таццяна Леанідаўна Клопава, Вера Васільеўна Кіліна, Марына Русланаўна Антопуш, Кацярына Аляксандраўна Маркевіч, Раман Мікалаевіч Фядосенка, Ігар Міхайлавіч Коршун, Лізавета Дзмітрыеўна Больц. Ганаровымі граматамі сектара адзначана натхнёная праца выдатных педагогаў з Ільюшынскай і Вялікадолецкай школ Віктара Іванавіча Акулёнка і Уладзіміра Мікалаевіча Лапіцкага. Сяргей Васільевіч Фамін і Ігар Уладзіміравіч Клімашэўскі за вялікі ўклад у развіццё спартыўнай галіны раёна атрымалі адпаведна Ганаровую грамату сектара і Падзяку яго загадчыка. Не толькі самі заўсёды выходзяць на старт, а і вядуць вялікую работу па папулярызацыі фізічнай культуры ў сваіх працоўных калектывах Мікалай Паўлавіч Шустроў, Крысціна Ігараўна Карзянок, Павел Мікалаевіч Пашкоў, Віталь Іосіфавіч Клімашэўскі, Уладзімір Анатольевіч Чумакоў, Уладзімір Ільіч Барысёнак – ім аб’яўлена Падзяка загадчыка сектара. Гэткім жа чынам адзначаны і арганізацыі, якія сябруюць са спортам: райаддзел МНС, аддзяленне па ахове аб’ектаў у г.п.Ушачы, УП ЖКГ, ТЦСАН, ЦРБ, Ушацкая СШ, аддзелы па адукацыі і ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Ю.Казак, С.Кіслый.

Падзяку загадчыка сектара за высокія спартыўныя дасягненні атрымалі таксама выхаванцы Ушацкай ДЮСШ Таццяна Падгола, Аляксандр Галяковіч, Дар’я і Марыя Мацвеенкі, Ілья Мялешка, Максім Магерка, Павел Шакута, Яўген Карэйша, Паліна Пацэвіч, Арына Маркевіч, Каміла Первянёнак, Мар’яна Заруба, Аляксей Салодкін, Іван Чумакоў, Мікіта Жалейка, Мікіта Бадзякін, Ягор Заруба. І, вядома ж, гучалі ў гэты дзень цёплыя словы ў адрас ветэранаў галіны, а Аляксандр Сяргеевіч Тарасеня, Тамара Трафімаўна Мятла і Пётр Станіслававіч Леановіч, якія прыйшлі на мерапрыемства, атрымалі ад прадаўжальнікаў іх справы кветкі і сувеніры.

А.Маркевіч, В.Кіліна, П.Пацэвіч.

Добрым святочным падарункам для работнікаў фізічнай культуры і спорту стаў канцэрт, падрыхтаваны навучэнцамі і педагогамі школы мастацтваў.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *