Жители улицы Витебской возмущены ситуацией с некошеной детской площадкой

Общество

“Чаму камунгас не абкошвае тэрыторыю вакол шматпавярховых дамоў, лавачкі і дзіцячыя пляцоўкі проста зараслі пустазеллем? – Абураліся, тэлефануючы ў рэдакцыю, жыхары дамоў №№1, 5 і 1 корпус 2 па вуліцы Віцебскай. – Мы выйшлі з кааператываў, знаходзімся на абслугоўванні ў камунгасе. Усе ранейшыя гады касілі, а чаго чакаюць сёлета”? Фотафакты пра бяздзейнасць камунальнікаў прыкладаліся: з розных ракурсаў у сацыяльных сетках. Усё так, сапраўды някошана.

Толькі, напэўна, не надта ўважліва нашы чытачы знаёмяцца са старонкамі “Патрыёта”, таму і прапусцілі ў сярэдзіне мая інфармацыю загадчыка сектара жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама С.Дыммана аб тым, хто і на якой адлегласці павінен абкошваць навакольную тэрыторыю і наогул падтрымліваць парадак. Згодна пастанове Саўміна №430 ад 22 ліпеня 2020 года, у межах выдзеленых участкаў (а ў прыватнікаў і за імі!) гэта робяць уласнікі зямлі. Жыллёва-будаўнічыя кааператывы – у тым ліку. І хоць пяць з іх сапраўды аформілі дакументы аб ліквідацыі і перайшлі на абслугоўванне ў камунгас, аднак зямлю яшчэ не перадалі, таму і павінны падтрымліваць на ёй парадак. Гэта можна зрабіць двума спосабамі. Ці заключыць дагавор і наняць выканаўца (не абавязкова камунгас), ці рабіць гэта самім.

Як патлумачылі нам ва УП ЖКГ, у іншых раёнах тэрыторыя вакол жыллёва-будаўнічых кааператываў не абкошвалася нават у папярэднія гады. На балансе прадпрыемства няма гэтай зямлі і адпаведна не паступаюць крыніцы на яе добраўпарадкаванне. Калі яна будзе перададзена на баланс УП ЖКГ, то прыбіраць і абкошваць яе будуць камунальнікі.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *