Во-о-от такая щука! БООР проводит республиканский конкурс «Лучший отпущенный рыболовный трофей года»

Калейдоскоп

Рэспубліканскі конкурс “Лепшы адпушчаны рыбалоўны трафей года” ўжо ў шосты раз праводзіць РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”. Вызначана 10 намінацый, прымаюцца фота і відэа шчупака (ад 65 см), ляшча (ад 40 см), язя (ад 35 см), ліня (ад 30 см), белага амура (ад 70 см), карпа (ад 50 см), жэраха (ад 60 см), судака (ад 60 см), сома (ад 100 см), акуня (ад 35 см). Па ўмовах конкурсу рыбак павінен зафіксаваць свой улоў і адпусціць назад у вадаём.

Пераможцы ўзнагароджваюцца Дыпломам, медалём і грашовай прэміяй у памеры 15 базавых велічынь, а за лепшы трафей сома – 20 базавых. Заяўкі на конкурс прымаюцца да 31 жніўня на электронную пошту ohota_boor@mail.ru. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на афіцыйным сайце БТПР.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *