«Многие проблемные вопросы решаются на местном уровне». Владимир Андрейченко провёл приём граждан в Ушачах

Общество

Чарговы прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, які ў пятніцу ва Ушачах праводзіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат ад Докшыцкай выбарчай акругі №22 У.П.Андрэйчанка, не выклікаў вялікага ажыятажу. Як адзначыў потым у размове з журналістамі Уладзімір Паўлавіч, гэта сведчыць аб тым, што многія праблемныя пытанні вырашаюцца на мясцовым узроўні, а таксама аб граматнай рабоце са зваротамі грамадзян.

Адна з просьбаў да дэпутата была калектыўнай. Жыхары Вашкова прасілі заасфальтаваць вуліцу ў населеным пункце. “Наша вёска асаблівая, і яе выгляд уплывае не толькі на імідж раёна, а і краіны, бо тут знаходзіцца санаторый “Лясныя азёры”. Штогод там бываюць сотні гасцей з розных куткоў краіны і замежжа. Разумеем, што трэба трымаць марку, а таму жыхары ўсіх 25 сядзіб стараюцца добраўпарадкоўваюць свае ўчасткі, садзяць кветкі, ставяць прыгожыя агароджы. Вёска выглядае дагледжанай, гэта часта прыкмячаюць адпачываючыя. І калі пад’езд непасрэдна да здраўніцы заасфальтаваны, то дарога на прылягаючай вуліцы, што знаходзіцца на балансе ЖКГ, пакідае жадаць лепшага – у сухое надвор’е стаіць пыл, што дыхаць нечым, а ў дажджлівае размываецца да ям”, – агучыла праблему старэйшына вёскі Ганна Мікалаеўна Дук.

На асфальтаванне прыгаданай вуліцы працягласцю 400 метраў патрэбна каля 50 тысяч рублёў. Магчымасць правядзення работ будзе разгледжана.

Таксама Ганна Мікалаеўна падзякавала дэпутату за дапамогу ў аснашчэнні цэнтральнай раённай бальніцы абсталяваннем і тэхнікай, адзначыла і тое, што са зменай кіраўніцтва медустановы значна палепшылася арганізацыя работы з пацыентамі. Падкрэсліла, што ва Ушачах і на раёне працуюць сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы.

Акрамя гэтага, Г.М.Дук ад сябе асабіста і ўсіх пенсіянераў вёскі выказала словы ўдзячнасці дэпутату і кіраўніку дзяржавы за сацыяльную накіраванасць палітыкі: “Калі трэба, сацработнік дапаможа ва ўсім, хочаш – паштовая машына тавар на дом прывязе. У нашай краіне сапраўды шмат робіцца для дабрабыту і камфорту людзей!”

Яшчэ адна заяўніца не згодная з сумай, налічанай за ацяпленне, паколькі зімой у яе жыллі было холадна. Між тым, спецыялісты ўсё пераправерылі, налічэнне платы зроблена правільна і законна. Жанчыне варта задумацца пра ўцяпленне дома, каб зменшыць страты цяпла.

Таксама ў гэты дзень да нашага дэпутата звярнулася яшчэ адна грамадзянка з асабістым пытаннем, а жыхар Баранавіч унёс прапановы ў закон аб супрацьдзеянні экстрэмізму.

“Разам з прыватнымі сёння гучалі пытанні, якія маюць вялікае грамадскае значэнне. Прыемна, што ёсць такія нераўнадушныя людзі, што яны цэняць работу ўлады і ўсё, што робіцца ў краіне па аказанні дзяржаўнай падтрымкі. Радуе, калі на прыёмы прыходзяць з прапановамі для ўнясення змяненняў ў законы”, – адзначыў Уладзімір Паўлавіч, падводзячы вынік прыёму грамадзян.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *