На базе ФОК «Юность-Ушачи» состоялись соревнования по стритболу среди мужчин

Cпорт

Пасля невялікай летняй паўзы комплекс “Юнацтва-Ушачы” зноў сабраў жадаючых атрымаць спартыўны адрэналін. На пляцоўку выйшлі аматары стрытбола – папулярнай зараз у свеце разнавіднасці класічнага баскетбола, дзе гульня ідзе на адно кальцо ў фармаце 3х3.

Трэба сказаць, што за апошні час сфарміраваўся пастаянны склад удзельнікаў гэтага раённага турніру. Нязменна пад эгідай БРСМ збірае каманду школьная і студэнцкая моладзь, пацвярджае рэнамэ адной з самых спартыўных арганізацый аддзел па надзвычайных сітуацыях, ну і, канечне, падтрымлівае ўсе годныя пачынанні моцная дружына сектара спорту і турызму.

У гэты раз удзельнікі аказаліся прыкладна роўнымі па сілах, што яскрава праілюстраваў, напрыклад, паядынак паміж камандай БРСМ і ігракамі сектара, асноўны час якога завяршыўся ўнічыю. Апошнія аформілі перамогу ў авертайме і ў выніку сталі лепшымі на турніры. Другое месца ў выратавальнікаў, на трэцім – саюзная моладзь. Аднак у выйгрышы аказаліся ўсе, бо атрымалі асалоду ад любімай гульні і зносін з аднадумцамі. Былі і прызы ад арганізатара – фізкультурна-спартыўнага клуба, у якім, дарэчы, спадзяюцца, што захапляльная гульня атрымае яшчэ большае распаўсюджанне ў нашым раёне.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *