В рамках акции «С заботой о безопасности малой родины» спасатели напоминают ушачанам правила разными способами

Профилактика и безопасность

Карыстайцеся толькі спраўнымі электрапрыборамі. Не паліце смецце паблізу дома. Не пакідайце без нагляду распаленую печ.

Гэтыя і многія іншыя правілы бяспекі лішні раз вырашылі нагадаць выратавальнікі ўшачанам. Але зрабілі гэта не праз ужо звыклыя ўсім формы, а прымацаваўшы правілы-запіскі на… саджанцы дрэў, якія актыўна куплялі жыхары раёна ў пятніцу на рынку. З многімі пакупнікамі ў гэты дзень правялі і тэсты па бяспецы жыццядзейнасці, традыцыйна ўручыўшы адпаведныя памяткі. У рамках акцыі “З клопатам пра бяспеку малой радзімы” супрацоўнікі МНС нагадваюць правілы і іншымі спосабамі – праз лісты па пошце, тэлефанаванні, а таксама адпраўляючыся па аддаленых вёсках па маршруце аўтамагазінаў.

Ну а чарговая прафілактычная акцыя “Моладзь за бяспеку”, якая стартавала на гэтым тыдні, будзе прысвечана рабоце з дзецьмі і моладдзю. На жаль, сёлета на пажарах загінула ўжо чацвёра дзяцей.

Першы этап акцыі праходзіць пад дэвізам «112 добрых спраў». Маладзёжны дэсант разам з выратавальнікамі акажа пасільную дапамогу адзінокім, інвалідам, ветэранам вайны.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *