Універсам «На Віцебскай»

Общество

 

 Гандлёвы павільён “На Віцебскай” з першага дня існавання карыстаецца асаблівай папулярнасцю ў пакупнікоў. Па-першае, знаходзіцца каля бойкай аўтамабільнай дарогі, па-другое, абслугоўвае вялікі мікрараён па вуліцы Віцебскай і жыхароў пасёлка насупраць, па-трэцяе, хутка заселіцца чарговы жыллёва-будаўнічы кааператыў, што значна павялічыць колькасць пакупнікоў. Апошнім часам нават скаргі паступалі на пастаянныя чэргі ў гэтай гандлёвай кропцы. Адным словам, колькасць патэнцыяльных наведвальнікаў магазіна значна перавышала магчымасці персаналу ў хуткім і якасным абслугоўванні. У сувязі з гэтым кіраўніцтва райспажыўтаварыства вырашыла ўдвая пашырыць гандлёвыя плошчы павільёна “На Віцебскай” і перапрафіліраваць яго ў магазін самаабслугоўвання. Дарэчы, менавіта гэтая форма гандлю лічыцца самай зручнай для пакупніка, дае магчымасць кожнаму спажыўцу самастойна выбраць патрэбны па цане і якасці тавар, на месцы азнаёміцца з яго спажывецкімі характарыстыкамі.Для ўвасаблення планаў у рэальнасць быў узяты крэдыт у цэнтры занятасці ў памеры 87,8 мільёна рублёў пад стварэнне шасці новых рабочых месцаў, а таксама банкаўскі крэдыт у 64 мільёны рублёў, плюс – уласныя сродкі. Усяго на яго будаўніцтва і пераабсталяванне зрасходавана каля 180 мільёнаў рублёў. Такім чынам, ужо амаль месяц працуе новы вялікі магазін “На Віцебскай”, а кіраўніцтву райспажыўтаварыства паступаюць падзякі ад людзей, якія з задавальненнем прыходзяць па пакупкі менавіта ў гэтую гандлёвую кропку.

 

 

 

 

 

 

А.ПАШКОВІЧ. На здымку: у новым магазіне.

 

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *