Обращаем внимание: 15 ноября истекает срок уплаты земельного налога и налога на недвижимость

Общество

Звяртаем увагу грамадзян, якія маюць больш адной кватэры, прыватныя дамы, дачы, гаражы і зямельныя ўчасткі, на неабходнасць выплаты маёмасных падаткаў і арэнднай платы за зямлю. Зрабіць гэта трэба не пазней за 15 лістапада 2021 года. Аднак лепш не адкладаць выплату на апошні дзень, а заплаціць падаткі ўжо зараз.

Таксама нагадаем, што ў 2021 годзе фізічныя асобы, якія не атрымалі па стане на 1 студзеня гэтага года ва ўстаноўленым парадку дазвол на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, абавязаны выплаціць не пазней за 15 снежня 2021 года авансавы плацёж у памеры адной базавай велічыні, а ў дачыненні да прычэпа, прычэпа-дачы (каравана) і матацыкла – у памеры 20 беларускіх рублёў за кожны аб’ект падаткаабкладання. Паведамленні на такія плацяжы ўжо накіраваны плацельшчыкам.

Калі вы не атрымалі паведамленне на выплату зямельнага падатку, на нерухомасць або транспартнага падатку за бягучы год ці грамадзяніну, які мае права на льготы па падатках, яны не прадастаўлены, неабходна звярнуцца ў любы падатковы орган для ўдакладнення звестак або атрымання падатковых ільгот.

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах
Рэспублікі Беларусь па Лепельскім раёне.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *