В Ушачах прошли районные соревнования по плаванию среди трудовых коллективов

Cпорт

У мінулую суботу ў спарткомплексе “Юнацтва-Ушачы” сабраліся тыя, хто ўпэўнена адчувае сябе на водных дарожках.

На раённых спаборніцтвах па плаванні сярод працоўных калектываў мацнейшыя спартсмены вызначаліся ў камандным і асабістым заліках. У склад дружын уваходзілі два мужчыны і адна жанчына. Прыемна адзначыць, што каманды райаддзела ўнутраных спраў і камунгаса вялі за сабой кіраўнікі арганізацый.

Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам. Першым у прадстаўнікоў моцнага полу стаў Віталь Карэнскі (РАУС), другім – Андрэй Сідзюк (УП ЖКГ), трэцім – самы ўзроставы ўдзельнік заплываў Віктар Акулёнак (Ільюшынская школа). У жанчын не было роўных Вользе Жыткай з Ушацкай СШ, у тройцы таксама фінішыравалі Вольга Чумакова, якая прадстаўляла прафсаюзную “пярвічку” дзіцячай школы мастацтваў, і Юлія Няспяціна (УП ЖКГ).

У камандным заліку першынствавала аб’яднаная каманда райаддзела ўнутраных спраў і ДШМ, “срэбра” заваявала Ушацкая школа, “бронзу” – камунальнае прадпрыемства.

А.ЖЫТКОЎ, дырэктар раённага
фізкультурна-спартыўнага клуба.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *