Ушачским медикам накануне новогодних праздников вручали ценные подарки

Общество

Атрымлівалі віншаванні напярэдадні навагодніх святаў і самі медыкі. На сродкі, выдзеленыя па хадайніцтве прафсаюзнай пярвічкі райбальніцы Віцебскай абласной арганізацыяй прафсаюза работнікаў аховы здароўя, для ўсіх аддзяленняў Ушацкай ЦРБ набыты каштоўныя падарункі: 3 мікрахвалевыя печы, 3 прасы, 4 фільтры для вады, 6 электрачайнікаў.

Іх за годную работу ва ўмовах пандэміі, актыўнасць у грамадскіх справах на святочнай пяцімінутцы ўручылі Дзед Мароз і прафсаюзны лідар райбальніцы Марына Генадзьеўна Харэвіч. Дарэчы, пярвічка ЦРБ не першы год становіцца лепшай у раёне і займае высокія пазіцыі на ўзроўні вобласці.

Яшчэ адзін прыемны бонус чакаў у гэтыя дні аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі. На сродкі, сабраныя летась пярвічнымі прафсаюзнымі арганізацыямі Ушаччыны, а гэта 639 рублёў, раённым аб’яднаннем прафсаюзаў для работнікаў прыгаданай службы набыты спецыяльныя медыцынскія сумкі, камплекты шын-каўняроў і шын транспартных.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *