«Твестуба» — новое ушачское предприятие.

Общество

 Больш тыдня на Ушаччыне правялі інжынеры з Кітая. Запуск лініі па выпуску тубы праходзіў пры іх непасрэдным удзеле не толькі як пастаўшчыкоў абсталявання. Яны самастойна праводзілі наладку літаральна кожнага станка, абкатвалі іх і паралельна абучалі будучых работнікаў “Твестубы”. І хоць у цэху пастаянна прысутнічала кітаянка-перакладчыца, за гэты час беларусы і кітайцы навучыліся разумець адзін аднаго мовай жэстаў і гукаў.
P1140709Прадстаўнікі з Кітая ў гарпасёлку не ўпершыню і таму паспелі заўважыць розніцу паміж тым, што было ў невыкарыстоўваемым памяшканні, і што стала. Яны паставілі сучаснае абсталяванне ў цэх з усімі патрэбнымі ўмовамі. Выцяжка і падача цяпла, амаль што поўная механізацыя закальцаванага працэсу і японская аўтаматыка на кожным станку.

За гэты тыдзень выпусцілі пробныя партыі тубы ўсіх патрэбных памераў. Такім чынам абкаталі ўсе станкі і атрымалі прадукцыю, якая паступіць да патэнцыяльных заказчыкаў, а гэта прадпрыемствы па выпуску хімвалакна.

– Мы толькі распачынаем вытворчасць, нас не ведаюць, таму галоўная наша задача – дабіцца выпуску высакаякаснай прадукцыі, якая не будзе саступаць імпартнай, – гаворыць дырэктар “Твестубы” Васіль Васільевіч Трушко. – І перш чым з намі заключаць дагаворы, наша туба пройдзе цэлы шэраг выпрабаванняў – увесь цыкл перавозак да канчатковага пастаўшчыка.

P1140712Сама туба каштуе нямнога, а вось тая прадукцыя, якая будзе намотвацца на яе і дарагая, і прадстаіць ёй далёкі шлях. Беларускія прадпрыемствы пастаўляюць хімвалакно ў замежжа, прычым няблізкае. І таму, каб надалі перавагу ўшацкай прадукцыі, трэба заваяваць рынак. Паколькі ў Беларусі няма аналагічнай вытворчасці – унутраная канкурэнцыя адсутнічае. Многія з задавальненнем пачнуць купляць сваё, беларускае, каб не траціць валюту на аналаг, завозімы зараз з Польшчы. Прадстаўнікі некаторых заводаў ужо не раз прыспешвалі, калі ж распачнецца выпуск. Таму асноўнае зараз – якасць і толькі якасць. А яна будзе. Бо для праверкі прадукцыі таксама набыта абсталяванне – гэта вільгацямер і апарат, які будзе правяраць нагрузку на тубу. Так што іспыты на якасць партый будуць правярацца на месцы. А інвестары з заснавальнікамі ўжо зараз перакананы, што вытворчасць мае перспектывы росту. Акрамя выпуску тубы маюць іншыя планы па ўкладанні сродкаў у развіццё вытворчасці на Ушаччыне. Падабаецца, як лёгка працаваць з мясцовай уладай, ды і наогул развіццё малых гарадоў мае шэраг пераваг. І ўжо сёння, калі не наладжаны на поўную магутнасць выпуск у некалькі змен, дастаткова работнікаў на працаўладкаванне. Заснавальнікі ж маюць намер набраць працаўнікоў з высокім узроўнем адукаванасці, таму і зарплата тут будзе вышэй за сярэднюю па Ушачы.

В.КАРАЛЕНКА.
 На здымках: падчас наладкі інжынеры з Кітая і дырэктар В.В.Трушко; за выпускам прадукцыі.

   

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

В.КАРАЛЕНКА.

На здымках:

падчас наладкі інжынеры з Кітая і дырэктар В.В.Трушко; за выпускам прадукцыі

 

 

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *