Несмотря на напряжённую эпидситуацию, ушачские медики справляются с повышенной нагрузкой

Здравоохранение Общество

Адным з самых запатрабаваных і масавых ва ўшацкай паліклініцы месцаў прадказальна з’яўляецца зараз інфекцыйны кабінет. Заўважыўшы ў сябе трывожныя сімптомы – павышаную тэмпературу цела, кашаль, адышку – жыхары раёна спяшаюцца сюды за здачай аналізаў, пастаноўкай дыягназу, прызначэннем лячэння.

Дарэчы, актыўна вядзецца прыём і ў выхадныя (з 8.00 да 15.00). Як нам расказала загадчык паліклінікі П.Г.Пугач, у гэтую суботу “інфекцыю” наведалі 28 пацыентаў, у нядзелю – 24.

У будныя дні тых, хто звяртаецца па дапамогу, больш. Але з такой павышанай нагрузкай медыкі спраўляюцца. Каб мінімізаваць чэргі, прыём вядуць адразу два ўрача. Дарэчы, не заўсёды ўшацкія – прыцягваюцца і прадстаўнікі сельскіх медустаноў. Працуе таксама выязная брыгада, якая наведвае пацыентаў з пацверджаным COVID-19 ці сімптомамі, якія не выключаюць гэтае захворванне, па месцы жыхарства.

Эпідсітуацыя ў краіне застаецца напружанай. У нядзелю, 13 лютага, зарэгістраваны ажно 8921 новы выпадак заражэння на каранавірус, 14-га – 6605. Нямала хворых і на Ушаччыне, большасць з іх пераносяць захворванне ў лёгкай форме: з сімптомамі, падобнымі на звычайную прастуду.

Дарэчы, вызначыцца са схемай дзеянняў пры пагаршэнні самаадчування (ісці ў паліклініку ці пачакаць прыезду медыкаў дома) ушачанам дапамагаюць спецыялісты кол-цэнтра, які працуе ў паліклініцы. Штодзень звяртаюцца сюды каля 15-20 чалавек. Нагадаем, што атрымаць кансультацыю з 8.00 да 20.00 можна па нумарах 5-75-13 і (+37529) 190-57-03 (А1).

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *