Много интересного — рядом. Ученики Ильюшинской школы побывали на экскурсии в Жодино

Образование и молодежь Общество

Шмат цікавага – побач. Упэўніваемся ў гэтым падчас экскурсійных паездак па Беларусі, якія арганізуюць для нас, вучняў Ільюшынскай школы, педагогі.

На ўсё жыццё запомніцца нядаўняе падарожжа ў Жодзіна, дзе мы наведалі завод “БелАЗ”. У музеі працоўнай славы пазнаёміліся з гісторыяй яго стварэння, на выставачнай пляцоўцы паглядзелі ўзоры тэхнікі, пракаціліся па тэрыторыі прадпрыемства, якое займае ажно 112 га. Уразіў таксама ручны зборачны цэх і, канечне ж, самы вялікі ў свеце па грузападымальнасці самазвал у 450 тон, які занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса.

Ну а колькі зрабілі для сябе адкрыццяў! Так, напрыклад, даведаліся, што машыны маюць жоўты колер, каб іх здалёк было бачна на дарозе, што задзейнічана такая беларуская тэхніка нават у кар’ерах Аўстраліі, а за рулём нярэдка знаходзяцца жанчыны. Уразіла таксама, што самы магутны самазвал пры руху расходуе на 1 кіламетр ажно 60 літраў паліва, а адно кола важыць 5 тон.

У завяршэнні экскурсіі нам падарылі сувенірныя мадэлі машыны “БелАЗ” і флікеры з выявай беларускага аўтамабільнага гіганта. Тое-сёе для сябе і блізкіх набылі ў “сувенірным ларку”.

Пабывалі ў гэты дзень каля манумента ў гонар савецкай маці-патрыёткі А.Ф.Купрыянавай, пяцёра сыноў якой загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, а малодшы – Герой Савецкага Саюза Пётр Купрыянаў – здзейсніў подзвіг, закрыўшы сваім целам амбразуру варожага дзота. Наведалі таксама дом-музей Анастасіі Фамінічны, у якім яна пражыла з 1947 па 1969 год.

Не менш яркіх эмоцый атрымалі напрыканцы сакавіка дзесяцікласнікі нашай школы – яны пабывалі ў Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку. Вучні ж пачатковых класаў накіраваліся ў дэльфінарый і заапарк у Мінску.

Вучні Ільюшынскай
сярэдняй школы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *