В Витебске прошла IV отчетно-выборная конференция областной организации РОО «Белая Русь»

Общество

У Віцебску прайшла 4-я справаздачна-выбарная канферэнцыя абласной арганізацыі РГА “Белая Русь”. Каля 300 дэлегатаў з 26 арганізацыйных структур падвялі вынікі зробленага за 2017-2022 гады, дзяліліся вопытам, будавалі планы на будучыню. Удзел у мерапрыемстве прынялі і дэлегаты Ушацкай раённай арганізацыі.

Абласная арганізацыя сёння налічвае 19614 чалавек, аб’яднаных у 941 пярвічку. Члены “Белай Русі” працавалі на ўсіх этапах выбарчай кампаніі, аказвалі дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні рэферэндуму, удзельнічаюць ва ўвекавечанні памяці падзей Вялікай Айчыннай вайны, суботніках па добраўпарадкаванні брацкіх магіл і помнікаў, тыдні лесу і многіх іншых акцыях і мерапрыемствах.

Дзейнасць нашых актывістаў не засталася непрыкмечанай на абласным узроўні: за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі Ганаровай граматай Галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама ўзнагароджана педагог Ушацкай школы, старшыня пярвічкі “Белай Русі” Т.У.Крахотка. За актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, значны ўклад у працу па правядзенні грамадска-значных мерапрыемстваў Ганаровай граматай Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама адзначаны начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, член раённага савета РГА “Белая Русь” П.А.Аляксеенак.

Аднагалосным рашэннем удзельнікаў канферэнцыі сваю дзейнасць на пасадзе старшыні абласной арганізацыі працягне Уладзімір Уладзіміравіч Цярэнцьеў.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *