В летних лагерях Ушачской школы отдохнут и оздоровятся 122 ученика

Образование и молодежь

Скончыліся заняткі, але Ушацкая школа па-ранейшаму поўніцца дзіцячымі галасамі. У пятніцу тут адбылося адкрыццё змены для 122 навучэнцаў аздараўляльных лагераў з дзённым прабываннем “Сонейка”, “Юнацтва” і “Равеснік”.

На ўрачыстай лінейцы камандзіры атрадаў здалі рапарты начальнікам лагераў Л.Бабаедавай, М.Бутоўскай і І.Цітовай. Пад кіраўніцтвам вопытных і крэатыўных педагогаў школьнікі дакладна не засумуюць! У дзень адкрыцця ў актавай зале прайшла яркая праграма, у якой дзеці прэзентавалі свае таленты. На працягу ж змены іх будуць чакаць канцэрты і віктарыны, пазнавальныя і спартыўныя святы – для правядзення апошніх, вядома ж, актыўна задзейнічаюць новы школьны стадыён: тут ужо прайшла спартландыя “Усе на старт!”. Здароваму ладу жыцця быў прысвечаны конкурс малюнкаў аб шкодзе курэння, шмат увагі будзе нададзена правілам бяспекі жыццядзейнасці. Канечне, бацькоў асабліва цікавіць, як наладжана харчаванне – яно ў лагерах трохразовае, штодня ў рацыёне свежая садавіна, агародніна і сокі.

Школьнікі будуць адпачываць, умацоўваць здароўе і набірацца карысных ведаў на працягу трох тыдняў.

М.ДАЛЖОНАК, н
амеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *