Учащиеся Глыбочанской школы побывали на экскурсии в Несвижском дворце Радзивиллов

Образование и молодежь

Я ўпэўнена, што гэта цудоўнае падарожжа мае сябры і настаўнікі ніколі не забудуць. У нашай Глыбачанскай дзіцячым садзе-сярэдняй школе ўжо даўно планавалася такая экскурсія – і вось з прыемным прадчуваннем мы едзем у старажытны Нясвіж…

Палац Радзіліваў – непаўторны аб’ект гістарычнай памяці Радзімы. У гэтым я асабіста пераканалася. Калі мы зрабілі першыя крокі па камянях музея-запаведніка – быццам перанесліся ў XVIII стагоддзе, у эпоху шыкоўных баляў і маштабных паляванняў. Равы, напоўненыя празрыстай вадой, нібы засведчвалі, што ахоўваюць нас ад захопнікаў. А тое, што ўбачылі ў самім палацы, будзе паўставаць перад вачыма як салодкі ўспамін: прасторныя залы – Залатая і Зорная, таемныя праходы, багата аздобленыя пакоі, галерэя парадных партрэтаў рода Радзівілаў. У нас таксама была магчымасць пабачыць ваенны арсенал і гардэроб прадстаўнікоў вышэйшага саслоўя. Але найбольш цікавае, на мой погляд, – гэта выстава разнастайных простых і складаных рэчаў, якія выкарыстоўваліся ў той час.

Падарожнічаць і наведваць цікавыя мясціны асабліва важна, бо гэта не толькі пашырае кругагляд, але і робіць нас саміх больш цікавымі. Нясвіж пакінуў цудоўныя ўражанні, і мы з нецярпеннем будзем чакаць наступнай паездкі. Хочацца выказаць словы ўдзячнасці настаўнікам А.С.Герцык і А.М.Зянюк, што нас суправаджалі, і дырэктару – З.І.Жогаль за такі прыемны падарунак.

Лізавета КАЗЛОВА, вучаніца 11 класа.



1 комментарий по теме “Учащиеся Глыбочанской школы побывали на экскурсии в Несвижском дворце Радзивиллов

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *