Гісторыя Старога Сяла

70-годдзе Перамогі

У 2003 годзе выдавецкім цэнтрам БЕЛТА выдадзена кніга “Памяць”, у якой апісваецца гісторыя ўсіх населеных пунктаў раёна, маюцца звесткі пра жыхароў.

А вось чаму ў гэтае змястоўнае гістарычнае выданне не ўнесена вёска Старое Сяло, якая знаходзіцца за сем кіламетраў ад Ушачы? Мне, прызнацца, крыўдна было не ўбачыць у хроніцы “Памяць” свой родны населены пункт. Аднак у маёй памяці добра захавалася яго гісторыя, і сёння я хачу расказаць яе ўсім жыхарам нашага раёна. Спадзяюся, што менавіта гэтыя звесткі лягуць у архівы музея, бо адноўлены яны па памяці людзей, хто жыў і жыве ў невялічкай зараз вёсачцы з гераічным мінулым.

інскага сельсавета) займала прыметнае месца ў раёне. Да Вялі- кай Айчыннай вайны тут налічвалася 65 двароў.

У 1930 годзе створаны калгас “Красіна”. Ён займаў лідзіруючыя пазіцыі па вырошчванні і адкорме жывёлы, па надоях малака, збору зерневых культур. Заўсёды ў канторы стаяў Сцяг перамогі.

Сіламі сялян была пабудавана сямігадовая школа, якую наведвалі дзеці навакольных вёсак Новае Сяло, Пліна, Замошша, Пушча, Матырына, Казянец, Салонец. Дзеці аддаленых вёсак пражывалі ў інтэрнаце.

Школа была сапраўдным культурным цэнтрам. Моладзь пад кіраўніцтвам настаўнікаў актыўна праводзіла культурна-масавую работу.

1941 год. Вайна. Старое Сяло было цэнтрам ваеннай падрыхтоўкі партызан. Фашысты, даведаўшыся аб гэтым, бамбілі і палілі яго не адзін раз.

Жыхары вёскі, хто мог трымаць зброю ў руках, пайшлі абараняць Радзіму. З першых дзён вайны ў тыле ворага пачало расці ўсенароднае супраціўленне. Яно вылілася ў фарміраванне партызанскіх атрадаў, падпольных груп, камсамольскіх арганізацый.

Кіраўніком і арганізатарам партызанскага руху з’яўлялася Камуністычная партыя. У тыле ворага былі пакінуты камуністы-падпольшчыкі. Адным з такіх быў жыхар нашай вёскі Раман Пятровіч Шчэрбік (былы работнік райкама). Але хтосьці данёс аб ім у гестапа, якое знаходзілася ва Ушачах. Прыехала сем коннікаў, звязалі яму рукі і прывязалі вяроўкай да каня. Потым яго, збітага і акрываўленага, кідаюць у яму. Аднак гэты мужны чалавек не выдаў ніводнага падпольшчыка. Выратаваў яго ад смерці наш разведчык, які па заданні партызанскага камандавання працаваў у акупантаў.

Папоўнілі рады партызанскіх атрадаў 35 жыхароў нашай вёскі. За гады вайны загінула 30 чалавек.

У вёсцы была створана падпольная камсамольская арганізацыя, у якую ўваходзілі былыя настаўнікі і вучні-камсамольцы. Трое з іх загінулі. Вечная памяць і слава ім – Клаўдзіі Казырыцкай, Марыі Аўласенка, Пятру Філімонаву.

Наш народ вынес суровае выпрабаванне вайной. І ў пасляваенны час жыхары Старога Сяла кожны на сваім рабочым месцы рабіў пасільны ўклад у аднаўленне народнай гаспадаркі. Жылі ўсе адной думкай: каб дзецям і ўнукам забяспечыць мірнае, дастойнае жыццё. Збылося. І мы, тыя хто застаўся жыць, вельмі радуемся гэтым каштоўным заваяванням і сённяшняму шчасліваму дню, калі ёсць дзе жыць і што есці, калі створаны ўсе ўмовы для развіцця талентаў і ўменняў, калі на двары мір і згода. Беражыце тое, што маем.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *