Калядкі


ыхароў аграгарадка Вяркуды і навакольных вёсак стала будаўніцтва сельскага Дома культуры. Адкрыўся ён у апошнім квартале мінулага года, і адразу тут закіпела жыццё. Нават за непрацяглы перыяд работы высветлілася, што ў гэтай мясцовасці многа людзей, якія захоўваюць у сваёй памяці даўнія абрады, традыцыі, звычаі. Засталося толькі актывізаваць іх на культурнае жыццё.

Вось нядаўна ў нашым СДК прайшоў абрад калядавання. З ліку мясцовых жыхароў былі падрыхтаваны калядоўшчыкі, якія заходзілі ў дамы, згодна традыцыям, праводзілі гэты абрад. Трэба сказаць, што людзі з задавальненнем сустракалі калядоўшчыкаў і далучаліся да абрадавых дзеянняў. Многія прызнаваліся: заўсёды на гэтае вялікае праваслаўнае свята чакалі ў хату Каляду, і вельмі добра, што хоць у гэтым годзе яна завітала і прынесла з сабой шмат добрых пажаданняў сям’і на год.

Мне хочацца назваць імёны людзей, якія праяўляюць вялікую актыўнасць у культурных мерапрыемствах клуба. Гэта бібліятэкар В.П.Кладніцкая, муж і жонка Красновы, якія працуюць у мясцовай гаспадарцы, Т.І.Мядзведская з нявесткай і сынамі. Наперадзе ў нас вялікія творчыя планы. Гэта правядзенне абрадавага свята “Масленіца”, конкурсу “Грай, гармонь!” і многае іншае. Упэўнена ў адным: з такімі актыўнымі мясцовымі жыхарамі наша кожнае мерапрыемства будзе для вяскоўцаў сапраўдным святам.

І.МАЦЮШЭНКА, мастацкі кіраўнік Вяркудскага



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *