Уважаемые жители и гости Ушачского района!

Общество

Аддзел унутраных спраў райвыканкама звяртаецца да Вас з просьбай аб павышэнні пільнасці ў месцах масавага збору людзей.
Некаторымі прыкметамі, якія сведчаць пра магчымую наяўнасць выбуханебяспечных прадметаў, з’яўляюцца: знойдзеныя ў грамадскіх месцах і транспарце пакінутыя без нагляду сумкі, чамаданы, скруткі, каробкі; свежаўскапаная зямля, бугры або раскіданая зямля на травяным покрыве; незвычайна вялікая маса прадмета ад яго стандартнай вагі; наяўнасць у прадмета элементаў, якія не адпавядаюць яго прамому прызначэнню; шумы (работа гадзіннікавага механізма) у прадмеце або ўстаноўленыя на ім антэны, правады; наяўнасць сувязей прадмета з аб’ектамі навакольнай абстаноўкі ў выглядзе расцяжак, дроту; элементы этыкетак, упаковак вайсковых боепрыпасаў і выбуховых рэчываў; устаноўлены ці прымацаваны мабільны тэлефон да якіх-небудзь прадметаў, каробак.
Не чапайце, не падымайце і не перамяшчайце знойдзеныя прадметы. Не прымайце ніякіх спроб іх абясшкодзіць – гэта работа для высокакваліфікаваных спецыялістаў! Ні ў якім разе не паддавайцеся паніцы. Як мага хутчэй адыдзіце на бяспечную адлегласць і схавайцеся за натуральныя перашкоды. Не дапускайце збору грамадзян паблізу гэтага месца.
Пра ўсе знойдзеныя падазроныя прадметы неадкладна інфармуйце міліцыю па тэлефоне 102.
Міліцыя просіць з разуменнем аднесціся да ўзмоцненых мер бяспекі.
Аддзяленне аховы правапарадку і прафілактыкі Ушацкага РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *