В «Ильюшинском» справляются с поставленными задачами

Сельское хозяйство

За апошнія гады значна абнавіўся тэхнічны парк гаспадарак раёна. Калі ў 2007 годзе ў сельгаспрадпрыемствах не было ніводнага энерганасычанага трактара МТЗ-3022, то зараз іх налічваецца 26. За 4 гады атрымана 35 новых пасяўных агрэгатаў і 23 абаротныя плугі. Ва ўсіх гаспадарках з’явіліся кормараздатчыкі, а таксама пагрузчыкі “Амкадор”. Атрыманы 4 высокапрадукцыйныя кормаўборачныя камбайны КВК-800, з 2007 года ў гаспадарках з’явіліся 43 новыя зернеўборачныя камбайны.

Прыемна назіраць, як на адным полі працуе вялікая колькасць тэхнікі: рыхтуецца глеба, уносяцца мінеральныя ўгнаенні, а ўслед ідуць пасяўныя агрэгаты. Так штодзень арганізавана кіпіць работа на палях ААТ “Ільюшынскі”. Перад аб’яднанай гаспадаркай сёлета стаяць сур’ёзныя задачы. Менавіта тут неабходна засеяць самую вялікую колькасць гектараў – 1600, акрамя гэтага яшчэ перасеяць азімыя. Нягледзячы на такі аб’ём работы, “Ільюшынскі” лідзіруе па колькасці засеяных гектараў – на сённяшні дзень 931.  Спраўляюцца з такімі задачамі дзякуючы зладжанасці, стараннасці калектыву і арганізацыі працы.
Ёсць усе перадумовы для таго, каб вырас добры ўраджай. Па-першае, сельгаспрадпрыемства поўнасцю забяспечана насеннем і комплексам мінеральных угнаенняў, па-другое, ёсць уся неабходная тэхніка: на палях працуюць два шасціметровыя і два трохметровыя агрэгаты (а ў хуткім часе парк папоўніцца і яшчэ адным пасяўным агрэгатам АПП-6Д), трактары МТЗ з культыватарамі і чызелямі на падрыхтоўцы глебы і на ўнясенні ўгнаенняў. І што немалаважна – не існуе праблемы з кадрамі.
– І маладыя, і ўжо вопытныя механізатары старанна працуюць без выхадных з 6 гадзін і дацямна. Нікога з механізатараў не трэба прымушаць працаваць: усе яны добра разумеюць важнасць справы і адказна адносяцца да сваіх абавязкаў, – гаворыць старшыня гаспадаркі Сяргей Анатольевіч Халімоненка. – Работа выконваецца якасна, згодна ўсіх тэхналагічных патрабаванняў. 
Нельга не адзначыць, што прозвішчы многіх працаўнікоў гаспадаркі пастаянна знаходзяцца на раённай Дошцы гонару, якая зацверджана ў газеце “Патрыёт” і ўслаўляе лепшых механізатараў, занятых на сяўбе яравых культур. Пастаянна ў ліку першых на ўнясенні мінеральных тукаў — малады механізатар Дзмітрый Аляксандравіч Бурак, які ўнёс угнаенні на плошчы больш тысячы гектараў, а ўжо вопытны і правераны Анатоль Віктаравіч Усовік падрыхтаваў пад сяўбу больш за 400 гектараў глебы.
На гэтым тыдні шасціметровыя пасяўныя агрэгаты засявалі яравой пшаніцай палеткі былога “Старасельскага” ў Вацлавове. На іх зноў жа перадавікі гаспадаркі Аляксандр Віктаравіч Селезень і Віктар Валер’евіч Карабань.
Там, дзе яшчэ нядаўна працавала тэхніка, непрыкметна зазелянелі першыя ўсходы, не паспеюць азірнуцца, як вырасце новы ўраджай.
Уклад ААТ “Ільюшынскі” ў агульны раённы каравай сёлета павінен быць самым важкім, і дзякуючы той сіле і старанню, якія ёсць у калектыве гаспадаркі, усё павінна атрымацца.
В.ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *