Гордость районного узла связи

Наш современник

Калі глядзіш на гэтага маладога чалавека, міжволі нараджаецца меркаванне наконт супярэчлівых доказаў, што, маўляў, маладыя – яны такія пасіўныя, разлічваюць на жыццёвыя даброты пры мінімуме ўласных намаганняў, амбіцыйныя, і, у рэшце рэшт, істотна прайграюць у параўнанні са старэйшым пакаленнем. Адназначна – не прайграюць. Хутчэй, наадварот. 

Дзмітрый Анатольевіч Федуковіч – інжынер раённага вузла электрасувязі. На гэтай пасадзе нядаўна, прыйшоў у арганізацыю адразу пасля заканчэння Віцебскага філіяла Вышэйшага дзяржаўнага каледжа сувязі. Быў электрамеханікам, дзяжурным. Здольнага маладога работніка ў РВЭС заўважылі хутка, а таму, вобразна кажучы, адчынілі дзверы перад лесвіцай з кар’ернымі прыступкамі.
– Талковы, кемлівы, эрудыраваны, – расказваюць пра Дзмітрыя на прадпрыемстве.
Не дзіўна, што такая адказная пасада дасталася менавіта яму. Акрамя таго, хлопец з’яўляецца начальнікам станцыйнага ўчастка. Уласцівая маладому чалавеку дысцыплінаванасць спрацоўвае заўсёды на поспех.
Нарадзіўся Дзмітрый Федуковіч на Міёршчыне, там рос, вучыўся. У 2003 годзе сям’я Дзмітрыя пераехала на Ушаччыну. Па-сутнасці, хлопец задаволены, што сталася менавіта так. Тут, ва Ушачах, Дзмітрый двойчы праходзіў вытворчую практыку ў раённым вузле электрасувязі, дзе пазнаёміўся з калектывам арганізацыі і асновамі працы сувязістаў, паказаў выдатныя здольнасці і кемлівасць. А калі гаворка зайшла пра размеркаванне, пытання, куды б хацелася пайсці працаваць, у хлопца не ўзнікала. Кіраўніцтва РВЭС падтрымала жаданне маладога чалавека. І недарэмна! Вось ужо на працягу некалькіх гадоў Дзмітрый Федуковіч – надзейная апора ўсяго калектыву арганізацыі. Ён бярэцца за самыя адказныя і, у той жа час, складаныя заданні. Падключэнне і эксплуатацыя абсталявання электрасувязі, пашырэнне найноўшых тэхналогій і паслуг – усё гэта легла на яго плечы. Аднак, як прызнаецца Дзмітрый, ён не ўяўляе свайго жыцця па-іншаму.
Са сваімі службовымі абавязкамі Д.Федуковіч спраўляецца паспяхова. Работу ведае, пастаянна ўдасканальвае навыкі. Завочна скончыў Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі. Вучоба ў ВНУ, безумоўна, дазволіла яму атрымаць істотнае падмацаванне ў прафесійнай дзейнасці. Аднак Дзмітрый сцвярджае, што ва ўстанове адукацыі “не вучылі БЫЦЬ інжынерам – вучылі ВУЧЫЦЦА быць ім!” Таму калі ў маладога хлопца ўзнікалі пэўныя пытанні, самастойна шукаў адказы на іх, правяраў усё на практыцы.
– Хто хоча, можа жыць са зручнасцямі. Магчымасці, тэхналогіі – усё гэта ёсць і ў вялікім выбары. Наогул, Ушачы мяне задавальняюць. Я і не жадаў бы нічога іншага. Нармальны пасёлак, нармальныя людзі. Хто працуе, можа жыць даволі забяспечана.
Сёння, у прафесійнае свята, да маладога перспектыўнага інжынера электрасувязі ляцяць віншаванні. Шчырыя, душэўныя, заслужаныя. У гэтым святочным букеце павага ветэранаў сувязі, прыязнасць маладых спецыялістаў і прафесійны гонар усяго калектыву.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



2 комментария по теме “Гордость районного узла связи

  1. Действительно толковый и ответственный молодой человек. Очень нужны такие специалисты в Ушачах, да, наверное, везде. Присоединяюсь к поздравлениям :С праздником и удачи во всем!

  2. молодчинка! в этом году на районной доске почёта! поздравляю

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *